Літоўскія міністры падалі ў адстаўку праз сітуацыю ў Беларусі
Міністр камунікацый і транспарту Літвы Марыюс Скуодзіс паведаміў, што падаў заяву аб адстаўцы прэм'ер-міністру Інгрыдзе Шыманітэ. У мінулую пятніцу заяву аб адстаўцы падаў прэм'еру і міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.
«Учора адправіў, але, верагодна, што рэгістрацыя будзе сённяшняй датай», — пацвердзіў міністр Скуодзіс BNS у панядзелак раніцай.
Аб гатоўнасці ўзяць на сябе адказнасць за транзіт угнаенняў «Беларуськалія», які працягваецца праз Літву, і пакінуць пасаду ён заявіў у мінулы чацвер. Тады ён выказаў шкадаванне ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася і адзначыў, што ў Літвы няма вопыту ў рэалізацыі санкцый такога аб'ёму.
У мінулую пятніцу заяву аб адстаўцы падаў міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.
У панядзелак заявы міністраў прэм'ер абмяркуе з прэзідэнтам Гітанасам Наўседам.
delfi.lt