Кітай акажа Беларусі бязвыплатную вайсковую дапамогу

З 25 па 29 траўня праходзіць афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў Кітай. Беларускі чыноўнік абмеркаваў з прадстаўнікамі ўладаў Кітаю вынікі і перспектывы развіцця беларуска-кітайскай супрацы ў вайсковай сферы.



kitaj_wojska_article_big.jpg

Па выніках сустрэч з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савету КНР Фанам Чанлунам (Fan Changlong) і міністрам абароны КНР Чанам Ваньцюанем(Chang Wanquan) беларускае і кітайскае міністэрствы абароны падпісалі пагадненне аб бязвыплатнай вайсковай дапамозе Беларусі з Кітаю, паведамляе telegraf.by.


Андрэй Раўкоў таксама ўсклаў вянок да помніка Народным героям, наведаў прадпрыемства аэракасмічнай карпарацыі і трэцюю дывізію аховы пекінскага гарнізону.

belsat.eu