Іларыёнаў: Пуцін забарыкадаваў выйсце з тупіка, у які сам сябе загнаў
Уладзімір Пуцін канчаткова вырашыў забарыкадаваць усе магчымыя шляхі адыходу з той сітуацыі, у якую ён загнаў сябе і Расію. А шантаж ядзернай зброяй дзеля падпісання другога пакета пагадненняў у Мінску вымусіў Захад вырашыцца на канфрантацыю, якая будзе мець самыя згубныя наступствы для Расіі.
Пра гэта ў інтэрв'ю "Обозревателю"
распавёў былы дарадца Пуціна, прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў.
Так, на яго думку, толькі ядзерным шантажам Пуцін прымусіў канцлера Германіі Ангелу Меркель разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам прыляцець у Мінск у лютым і паставіць подпісы пад
пагадненнямі. І такім чынам, па словах Іларыёнава, "легалізаваць ліквідацыю суверэнітэту Украіны над ўкраіна-расійскай мяжой на ўсходнім Данбасе".
Іларыёнаў лічыць, што Крэмль, пераканаўшыся ў эфектыўнасці ядзернага шантажу, можа звярнуцца да яго зноў. Але цяпер Захад ужо наважыўся на канфрантацыю з Расіяй, якую ў Крамлі ўспрымаюць, як
тупіковую сітуацыю, не бачачы ніякага выйсця.
"Пуцін колькі заўгодна можа прадстаўляць сабе гэтую сітуацыю ў выглядзе тупіка, у які яго нібыта загналі. На самай справе ў гэты тупік яго загнаў не Захад, ён сам у яго забраўся. Больш за
тое — працягвае забірацца ўсё далей і далей. А ўсе магчымыя выхады з гэтага тупіка ён старанна барыкадуе", — сцвярджае эксперт.
Пры гэтым, улічваючы наяўнасць у Расіі ядзернай зброі і 700 тысяч войска, гэта прымушае мільёны людзей па ўсім свеце баяцца дзеянняў Крамля.
"У гэтым трагедыя цяперашняй сітуацыі, таму што сотні мільёнаў людзей наўпрост залежаць ад Пуціна. Іх жыцці, здароўе і дабрабыт сапраўды залежаць ад рашэння аднаго чалавека. Але праблема заключаецца ў тым, што ў сучасным свеце звычайныя грамадзяне, экспертная супольнасць і лідары Заходніх краін не ведаюць, як паступаць у гэтай сітуацыі", — лічыць Андрэй Іларыёнаў.
Пры гэтым адзіным выйсцем з гэтай сітуацыі, на думку эксперта, можа стаць толькі працяг канфрантацыі, якая хоць і прыносіць вынікі, але ў працяглай перспектыве і не заўсёды паспяховыя. Фактычна
Захад і Расія зноў знаходзіцца ў рамках Халоднай вайны, якая можа прыняць і іншыя, больш гарачыя формы.
"Гэты працэс не паддаецца лёгкаму і простаму прагназаванню. Гэта азначае, што ў гэтай вайны будуць яшчэ розныя этапы. Але па яе завяршэнні Украіна верне кантроль над сваімі акупаванымі тэрыторыямі. І я сур’ёзна асцерагаюся, што для Расіі гэта будуць не адзіныя геапалітычныя наступствы завяршэння гэтай канфрантацыі", — рэзюмуе Андрэй Іларыёнаў.
Пераклад НЧ