Збігнеў Бжэзінскі: Расіі трэба даць гарантыі, што Украіна не будзе сябрам NАТО

Экс-дарадца прэзідэнта ЗША, палітолаг Збігнеў Бжэзінскі перакананы, што ціск на Расию ўсё ж можа паўплываць на вырашэнне сённяшняй халоднай вайны.



bzezinski_pra_pucina.jpg

Збігнеў Бжэзінскі. Фота EPA

"Калі так будзе працягвацца, і калі Украіна не пацерпіць крах, ўнутраны ціск у Расіі прымусіць яе кіраўнікоў (хто б гэта ні быў на той момант) шукаць альтэрнатывы. Спадзяюся, што Пуцін досыць разумны, каб разумець, што лепш шукаць альтэрнатывы загадзя, а не ў апошнюю хвіліну", — распавёў Бжэзінскі у інтэрв'ю выданню Spiegel Online.
 

Паводле яго слоў, у параўнанні Пуціна і Гітлера часта прапускаюць той факт, што Гітлер не быў зацікаўлены ў назапашванні персанальнага багацця, перадае 24 канал.
 

"Гітлер ніколі асабліва не цікавіўся тым, каб узбагаціцца. Пуцін жа імкнецца зарабіць пабольш грошай, і гэта ўводзіць у яго жыццё іншы фактар, які, магчыма, стабілізуе Пуціна і яго страсці. Але значна больш небяспечна тое, што Пуцін па прыродзе азартны гулец", — адзначыў палітолаг.


Бжэзінскі прапануе вырашаць сітуацыю ў Украіне праз падыходы, якія дазволілі Фінляндыі развівацца незалежна ад Расиі. "Украіна павінна атрымаць свабоду выбіраць сваю палітычную ідэнтычнасць, палітычную філасофію і ўвасабляць іх праз цесныя сувязі з Еўропай. Але ў той жа час, Расіі трэба даць сур'ёзныя гарантыі, што Украіна не будзе сябрам NАТО. Я ўсё яшчэ думаю, што гэта і ёсць формула рашэння крызісу", — падсумаваў ён.