Гарадская выбарчая камісія не задаволіла скаргу Алеся Лагвінца

Сёння ў будынку Мінгарвыканкама адбылося пасяджэнне Мінскай гарадской выбарчай камісіі, на якім разглядалася скарга намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца на нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 101. Адмовіла ў рэгістрацыі палітыку адпаведная акруговая камісія.

skarha_lahvinec_fota_arcjoma_ljavy__4__logo.jpg


На пасяджэнне камісіі не былі дапушчаны сябры ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца, якія прыйшлі падтрымаць свайго вылучэнца у кандыдаты. У памяшканне удалося прайсці толькі міжнародным назіральнікам, журналістам і кіраўніку ІГ Пятру Маркелаву.

 

skarha_lahvinec_fota_arcjoma_ljavy__3__logo.jpg

На пасяджэнні была зачытаная скарга Алеся Лагвінца і вытрымкі з рашэння Акруговай камісіі аб нерэгістрацыі Алеся Лагвінца. Прэтэнзіі АВК заключаліся ў тым, што ініцыятыўная група Алеся Лагвінца нібыта неэтычна сябе паводзіла ў адносінах да ініцыятыўных групаў іншых кандыдатаў (1-е папярэджанне) і ў тым, што чальцы каманды Алеся Лагвінца нібыта раздавалі друкаваную прадукцыю выбаршчыкам (2-е папярэджанне).

 

skarha_lahvinec_fota_arcjoma_ljavy__6__logo.jpg

Натуральна Алесь Лагвінец агучаныя парушэнні не прызнаў. Першае папярэджанне, паводле палітыка, увогуле не пра што, да таго ж пакаранне за неэтычныя паводзіны, нават калі б яны і былі, на этапе збору подпісаў нават не прадугледжаныя Выбарчым кодэксам. Адносна другога парушэння палітык зазначыў, што выбарцам раздаваліся выключна візітоўкі, рэкламныя асобнікі газеты “Народная Воля” (што пацверджана лістом з рэдакцыі) і абвесткі пра канцэрт, што не можа разглядацца як агітацыя.

 

skarha_lahvinec_fota_arcjoma_ljavy__7__logo.jpg


skarha_lahvinec_fota_arcjoma_ljavy__1__logo.jpg


Тым не менш, гарадская выбарчая камісія на чале са старшынёй Сяргеем Хільманам палічыла, што фармальна мела месца раздача друкаванай прадукцыі і ня важна агітацыя гэта ці не. Чальцы камісіі адзінагалосна прагаласавалі за тое, каб не задавальняць скаргу Алеся Лагвінца і пакінуць рашэнне АВК аб нерэгістрацыі палітыка ў сіле. 

skarha_lahvinec_fota_arcjoma_ljavy__2__logo.jpg