Еўракамісія запрапануе прыпыніць Візавы кодэкс для звязаных з беларускім рэжымам асобаў
29 верасня Еўрапейская Камісія запрапануе прыпыніць дзеянне Візавага кодэкса ЕС для асобаў, звязаных з беларускім рэжымам.
Пра гэта паведаміў у Twitter журналіст RFE / RL Рыкард Ёзвяк, піша REFORM.by.
У канцы жніўня аб магчымасці прыпынення Візавага кодэкса для звязаных з рэжымам Лукашэнкі людзей казала камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан. Па яе словах, ЕС быў гатовы на такі крок, калі праблемы з мігрантамі на беларускай мяжы захаваюцца.
Прыпыненне дзеяння Візавага кодэкса па факце азначае, што асобы, звязаныя з беларускім рэжымам, не змогуць атрымаць шэнгенскую візу і ўехаць у краіны шэнгенскай зоны.