Дэмакратычныя структуры Беларусі заявілі пра падрыхтоўку «новай актыўнай фазы пратэсту»
Пра гэта гаворыцца ў супольнай відэазаяве.
«Мы, офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйны савет, Народнае Антыкрызіснае кіраванне, штаб Цапкала, Bypol і іншыя дэмакратычныя сілы — адзіныя ў ацэнцы таго, што ў выніку бяздумных дзеянняў нелегітымнага рэжыму Беларусь ператварылася ў “чорную пляму” на сусветнай карце.
Рэжым на мяжы татальнай ізаляцыі — як ніколі раней. Еўрапейскі Саюз, ЗША, Вялікабрытанія, Японія, Канада і іншыя краіны ўжо дзейнічаюць і робяць усё магчымае, каб дапамагчы нам, беларусам.
І мы самі, беларусы, павінны зрабіць усё магчымае, каб вызваліць палітычных зняволеных, спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары. Мы павінны дзейнічаць — акно магчымасцяў адкрыта. Чакаць больш няма чаго — тэрор трэба спыніць раз і назаўжды. Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы ціску», — гаворыцца з заяве.