Андэрс Фог Расмусэн: Украіна — не канчатковая мэта Пуціна
Існуе высокая верагоднасць таго, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паспрабуе ўварвацца ў Прыбалтыку, каб праверыць рашучасць НАТА, паведаміў выданню The Telegraph былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн.
Планы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна не абмяжоўваюцца Украінай, яны накіраваны на праверку рашучасці НАТА па забеспячэнні бяспекі краін Балтыі, лічыць былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог
Расмусэн, перадае выданне The Telegraph.
Экс-кіраўнік Альянсу упэўнены, што сапраўдная мэта Крамля — разбурыць салідарнасьць НАТА і аднавіць расійскае дамінаванне над Усходняй Еўропай.
«Справа не ва Украіне. Пуцін хоча вярнуць Расіі ранейшае становішча вялікай дзяржавы», — заявіў ён выданню.
На думку Расмусэна існуе высокая верагоднасць таго, што ён паспрабуе ўварвацца ў Прыбалтыку, каб праверыць рашучасць НАТА.
«Пуцін ведае, што калі ён перасячэ чырвоную лінію і атакуе саюзніка НАТА, ён будзе пераможаны. Дык дамо яму гэта зразумець. Але ён спецыяліст у гібрыдных войнах»,
— заявіў былы генеральны сакратар НАТА.
НАТА збіраецца апублікаваць падрабязнасці плана па ўмацаванні ваеннай прысутнасці Альянсу ва Усходняй Еўропе. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што гэта будзе самае вялікае
ўмацаванне калектыўнай абароны з канца халоднай вайны.
Вайскоўцы ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння ў краінах Балтыі танкаў і іншага ўзбраення.