Па выніках перамоў у Крамлі ЕС будзе прымаць рашэнне пра новыя санкцыі

Як паведаміла ТАСС крыніца ў дыпламатычных колах Еўрасаюзу, 9 лютага савет ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС разгледзіць вынікі перамоваў Меркель, Аланда і Пуціна, якія ідуць у Маскве.



pieramovy_u_kramli.jpg

Падчас перамоваў у Крамлі
Па выніках сустрэчы будуць абмяркоўвацца тэмы магчымага пашырэння індывідуальных санкцый супраць Расіі.
Акрамя таго, пытанне сектаральных санкцый можа быць вынесена на абмеркаванне на саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС 12 лютага ў Бруселі.