ААН: у Беларусі трэба зьмяніць закон

Закон "Аб масавых мерапрыемствах" у Беларусі трэба змяніць, лічаць у ААН. Такую заяву зрабілі ў ААН у адказ на зварот актывіста руху "За свабоду!" Леаніда Судаленкі. 



92893.jpg

Фота euroradio.fm

Актывісты руху "За свабоду!" ў 2008 годзе былі аштрафаваныя за тое, што раздавалі ўлёткі з запрашэннем на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам. Пасля няўдалых спробаў вырашыць пытанне ў беларускіх судах, Леанід Судаленка звярнуўся ў Камітэт ААН, піша euroradio.by.

Па словах актывіста, ААН абавязаў Беларусь унесці змены ў закон, каб ён не перашкаджаў грамадзянам ладзіць мірныя сходы і заклікаць да ўдзелу ў іх. Камітэт па правах чалавека ААН таксама просіць паведаміць аб унесеных зменах.

Нагадаем, Камітэт ААН па правах чалавека ў чэрвені гэтага года прызнаў факт парушэння беларускімі ўладамі права Аляксея Аляшкевіча, які таксама цярпеў пераслед за распаўсюджванне ўлётак, на свабоду распаўсюду інфармацыі. 

Новая рэдакцыя закону аб масавых мерапрыемствах ўступіла ў сілу 27 лістапада 2011 года. З таго моманту арганізацыя збору грамадзян павінна быць санкцыянаваная ўладамі. Да атрымання дазволу закон забараняе нават аб'яўляць аб мерапрыемстве. 

radyjo.net