Загінуў лідар украінскага гурту «Скрабін», спявак Андрэй Кузьменка
Сёння ў дарожна-транспартным здарэнні на Днепрапятроўшчыне загінуў вядомы ўкраінскі спявак, лідар гурту «Скрабін» Андрэй Кузьменка.
Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Дэпартамента ДАІ МУС Украіны, паводле папярэдніх звестак, каля 08.20 у Крыварожскім раёне, каля вёскі Лазаватка, адбылося сутыкненне пазадарожніка, у якім
знаходзіўся спявак, і грузавіка.
«На жаль, ад атрыманых траўмаў, Андрэй Кузьменка, больш вядомы пад псеўданімам Кузьма Скрабін, загінуў на месцы здарэння», — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.
Песня Кузьмы «Тепла зіма», напісаная некалькі гадоў таму, актуальная і сёння: