Выстава «Кветкі тым, хто любіць жыццё» вядомага літоўскага мастака Ёнаса Даніляўскаса
З 19 лютага ў пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачала работу выстаўка «Кветкі тым, хто любіць жыццё» вядомага літоўскага мастака Ёнаса Даніляўскаса (нар. 1950).
У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 твораў майстра, створаных на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў. Разам з карцінамі, што ўвасабляюць мастацкую сталасць жывапісца, можна ўбачыць спантанныя эмацыянальныя палотны, прасякнутыя жыццёвай энергіяй, дынамікай, арыгінальнымі дэталямі, якія прыцягваюць позірк.
Выстаўка «Кветкі для тых, хто любіць жыццё» праходзіць пры ўдзеле Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у рамках галоўнага дзяржаўнага свята Літвы — Дня аднаўлення дзяржаўнасці, якое традыцыйна адзначаецца 16 лютага.
Выстаўка будзе доўжыцца да 17 сакавіка 2014.