Вялікі фестываль сучаснага мастацтва, які рыхтавалі цэлы год, адбудзецца ў сакавіку
З 6 сакавіка ў Мінску на пляцоўцы MAF завода «Гарызонт» адкрываецца вялікі фестываль сучаснага мастацтва Moving Art Festival.
Moving Art Festival — гэта першая ў Беларусі пляцоўка, дзе ў розных лакацыях сканцэнтраваны напрамкі сучаснага мастацтва розных жанраў: мастацкая выстава, лекцыі, кіно, тэатр, музыка, сучасны танец.
У дні фестывалю на плошчы ў 1600 кв.м будуць экспанавацца работы больш за 40 удзельнікаў. Па ўваходным квітку можна будзе наведаць усе лакацыі: пабываць на тэатральнай пастаноўцы, прыняць удзел у майстар-класах і воркшопах, паслухаць цікавую лекцыю, паглядзець і купіць працы мастакоў, пабываць на інструментальным канцэрце і патанчыць да раніцы!
Каманда Moving Art Factory працавала над гэтым праектам з пачатку 2020 года. Маладыя мастакі, танцоры, артысты, перформеры пры падтрымцы партнёраў праекта стваралі новыя працы, вялі відэадзённікі і рэфлексавалі на тэмы самаізаляцыі, сацыяльных зменаў і крызісаў 2020 года.
Moving Art Festival — гэта бяспечная прастора дзеля сустрэчы творчых людзей, магчымасць паказаць свой погляд на свет для мастакоў і артыстаў, быць разам, адчуць адзін аднаго, натхніцца, адкрыць для сябе новыя імёны і віды мастацтва, пазнаёміцца са сваім творчым бокам на майстар-класах і воркшопах.
Што будзе на фестывалі ўвесь месяц:
• Карцінная і фотагалерэя з удзелам больш за 40 сучасных мастакоў• Арт-інсталяцыі• Сучасны ТЭАТР• Харавыя і інструментальныя канцэрты• Кіно• Канцэрт• Танцавальныя пастаноўкі і майстар-класы• Воркшопы і лекцыі з сучаснай падачай• Практычныя майстар-класы ад мастакоў
Здаецца, менавіта цяпер, у пачатку 2021 года, калі планеты павярнуліся да нас лепшым бокам, мы можам убачыць, як прыгажосць ратуе свет. Запрашаем вас стаць гледачамі і актыўнымі ўдзельнікамі гэтай падзеі!
Фестывальная пляцоўка будзе працаваць кожныя выхадныя, пачынаючы з 6 сакавіка!
Падрабязная праграма ўжо на сайце movingartfactory.by.
Партнёры праекта: сетка магазінаў для творчасці "АртТерритория", каршэрынгавая кампанія AnyTime, эксперыментальны фрык-тэатр Teart, тэатральны праект Homo Cosmos, радыё Plato.
Інфармацыйныя партнёры праекта: часопіс "Dadalog", партал Relax.By, Tut.by, БЕЛСАТ, «Еўрарадыё», інфармацыйнае агенцтва «БЕЛТА», ZNYATA, часопіс "Where Minsk", часопіс «Город женщин», газета «Новы Час», Belkraj, партал Bez Viz, Telegraf.by, супольнасць «Интересный Минск», супольнасць «Пастернак», Dosug.by, агенцтва «Інтэрфакс», Ermilov.by, Remesla.by, Ex-press.by.
Сачыць за навінамі праекта можна ў instagram і facebook.
Усе актыўнасці па квітку даступныя, на некаторыя неабходная папярэдняя рэгістрацыя!
Узроставыя абмежаванні 18+.
Тэлефон для сувязі: +375 29 348 95 69Адрас фестывалю: прастора Moving Art Factory. Куйбышава, 22, корпус 6 (Завод «Гарызонт"), 6 паверх.