Верш «За Катынь!» — ад сталінскіх растрэлаў да сённяшніх дзён

Малады паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч напісаў верш «За Катынь!» і з дапамогай сяброў запісаў свой відэавыступ на Кабыляцкай гары — месцы масавых расстрэлаў у Воршы ў часы СССР.

makarevich_katyn.jpg


Галоўны лейтматыў ягонага паэтычнага твора — сталінскія расстрэлы.
Аляксандр Макарэвіч гаворыць:
— Чаму такая тэматыка і чаму па-руску? Першае: мне сорамна за нашых «пераможцаў», тых, якія нават фронту не бачылі. Вы цудоўна разумееце, пра каго я. Нацызм прынёс страшныя беды, і ўзгадайце, як Германія вымольвала дараванне. У дадзеным выпадку мы маем ганьбу. Абвінавачвалі нацыстаў, а самі апынуліся з таго ж цеста. Па-другое, я хачу данесці гэтую думку да тых, хто яшчэ вагаецца ў разуменні масштабаў трагедыі не толькі Катыні, але і наогул крывавай лапы НКВД.
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, разважаючы над словамі Аляксандра Макарэвіча, перакідвае масток з часоў сталінскіх рэпрэсій у сённяшні дзень:
“На жаль, змрочная спадчына крывавых сталінскіх гадоў, калі без ваганняў расстрэльваліся тысячы людзей, аж да сённяшніх дзён аказвае ўплыў на жыццё нашага грамадства, на менталітэт сучасніка.  А Беларусь, якая захавала шмат чаго з свайго камуністычнага мінулага, дагэтуль не можа адмовіцца ад ганебнай практыкі выкарыстання такога віду пакарання, як расстрэл. І вельмі добра, калі маладыя людзі пачынаюць задумвацца пра гэта і выказваць сваю пазіцыю”.


spring96.org