Усе адценні цуду для зімовых вечароў

Зі­ма для мно­гіх — гэ­та перш за ўсё на­ва­год­нія свя­ты: не­за­леж­на ад на­двор’я, у ду­шы ажы­вае пра­га цу­даў. Ад­ны пра­вод­зяць гэ­тыя дні ў шум­най кам­па­ніі, ін­шыя — удва­іх з ка­ха­ным, а нех­та пры­трым­лі­ва­ец­ца тра­ды­цыі су­стра­каць свя­ты ў ся­мей­ным ко­ле… 



20122.jpg

Які б з ва­ры­ян­таў вы ні вы­бра­лі, на­ўрад ці атры­ма­ец­ца абы­сці­ся без пра­гля­ду філь­ма. Пра­па­ну­ем ва­шай ува­зе дзя­ся­так «не­за­мы­ле­ных» кі­на­сту­жак, якія не толь­кі да­зво­ляць вам доб­ра пра­вес­ці час зі­мо­вым ве­ча­рам, але і па­до­раць вы­дат­ны на­строй, ве­ру ў леп­шае і ў каз­ку…

zviazda.by__wp_content_uplo_6a6ac43b6a40b0ea066bc35f4890009e.jpeg

 

1. «Чац­вё­ра Ка­ляд» (ЗША, 2008 г.).

Аме­ры­кан­ская ка­ме­дыя не толь­кі рас­каз­вае пра свят­ка­ван­не Рас­тва, але і ўзды­мае пы­тан­ні ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў. Га­лоў­ныя ге­роі філь­ма — Брэд і Кэйт, якія ўжо не пер­шы год ра­зам. Зда­ва­ла­ся б, ідэа­льная па­ра, але ра­зам з тым абое су­праць шлю­бу і «ся­мей­ных кай­да­ноў»… На­пя­рэ­дад­ні чар­го­ва­га Рас­тва, ка­лі тра­ды­цый­на сем’і збі­ра­юц­ца ра­зам, на­шы ге­роі пла­ну­юць ад­пра­віц­ца ў ад­па­чы­нак на вост­раў Фі­джы. Ад­нак з-за не­спры­яль­на­га на­двор’я ўсе авія­рэй­сы ад­мя­ня­юц­ца, ма­ла­дая па­ра трап­ляе ў на­ві­ны, пас­ля ча­го іх ча­кае ча­ты­ры па­езд­кі на свя­та да ро­дзі­чаў. Та­ды і па­чы­на­ец­ца са­мае ці­ка­вае: ад­но­сі­ны пра­вя­ра­юц­ца на тры­ва­ласць, «шкі­ле­ты» вы­ла­зяць з ша­фаў, а да­дай­це сю­ды шкад­лі­вых пля­мен­ні­каў і не­ча­ка­ныя сі­ту­а­цыі ў гас­цях — вось і атры­ма­е­це свя­точ­ны как­тэйль з гу­ма­ру і ра­ман­ты­кі, па­мно­жа­ных на ат­мас­фе­ру свя­та. Ці ўдас­ца ге­ро­ям, якіх на эк­ра­не ўва­со­бі­лі Вінс Вон і Рыз Уі­зэрс­пун, вы­тры­маць Рас­тво і збе­раг­чы свае па­чуц­ці, мож­на да­ве­дац­ца пад­час пра­гля­ду філь­ма «Чац­вё­ра Ка­ляд».

2. «Гімн Рас­тва» (Вя­лі­ка­бры­та­нія, ЗША, 1951 г.).

Гэ­ты фільм, дзе спа­лу­ча­юц­ца дра­ма і фэн­тэ­зі, зняў па­вод­ле апо­вес­ці Чарль­за Дзі­кен­са «Пес­ня Рас­тва» больш як паў­ста­год­дзя та­му Бра­ян Дэ­манд Херст. Ка­ля­ро­вая вер­сія філь­ма бы­ла вы­пу­шча­на ў Вя­лі­ка­бры­та­ніі толь­кі ў 1989 го­дзе. Гіс­то­рыя ста­ро­га скна­ры Скру­джа, які за ад­ну ноч пе­ра­жы­вае ачы­шчэн­не: ду­хі су­час­на­га і бу­ду­чы­ні пры­му­ша­юць ге­роя па­гля­дзець на ся­бе збо­ку. Пас­ля гэ­та­га на­заў­сё­ды змя­ня­ец­ца яго стаў­лен­не да ся­бе і свай­го жыц­ця… Што мо­жа быць леп­шым за па­ву­чаль­ную гіс­то­рыю пра люд­скія ўза­е­ма­ад­но­сі­ны ў сты­лі чор­на-бе­ла­га кі­но?

zviazda.by__wp_content_uplo_e4102744852c1c40882b058a3141cabc.jpeg

 

3. «Цуд на 34-й ву­лі­цы» (ЗША, 1994 г.).

Фільм, які мож­на сме­ла пра­па­ноў­ваць для пра­гля­ду ўсёй сям’і. У ім знай­шлі ад­бі­так тэ­ма ка­хан­ня, ся­мей­ных ад­но­сін, по­шук ад­ка­заў на веч­ныя пы­тан­ні ве­ры і на­яў­нас­ці даб­ра і зла ў све­це… Га­лоў­ная ге­ра­і­ня філь­ма, шас­ці­га­до­вая Сю­зан, рас­це без баць­кі і не ве­рыць у іс­на­ван­не Сан­та Кла­у­са. Але ўсё роў­на скла­дае спіс жа­дан­няў, ад­ра­са­ва­ны яму, дзе про­сіць пра са­мыя важ­ныя па­да­рун­кі: но­вы дом, баць­ку і ма­лень­ка­га бра­ці­ка. І цуд зда­ра­ец­ца, ка­лі дзяў­чын­ка су­стра­ка­ец­ца з са­праўд­ным Сан­там у ад­ным з су­пер­мар­ке­таў… Па­гля­дзі­це, як раз­ві­ва­лі­ся па­дзеі по­тым, і, маг­чы­ма, гэ­тая гіс­то­рыя да­зво­ліць і вам уз­га­даць пры­ем­ныя мо­ман­ты з дзя­цін­ства і зра­зу­мець, што шчас­лі­вы­мі ся­бе і ін­шых ро­бім мы са­мі.

4. «Шчаў­ку­нок і Па­цу­чы­ны ка­роль»

Мас­тац­кі фільм у фар­ма­це ЗD Анд­рэя Кан­ча­лоў­ска­га ўба­чыў свет у 2010 го­дзе. Зня­ты ён па­вод­ле ад­най­мен­най каз­кі Гоф­ма­на і ба­ле­та П. Чай­коў­ска­га. Амаль на пра­ця­гу дзвюх га­дзін мож­на ра­зам з ге­ро­я­мі па­быць у каз­цы і пе­ра­жыць яр­кія пры­го­ды ге­ро­яў, пе­ра­ка­нац­ца чар­го­вы раз, што да­бро заў­сё­ды пе­ра­ма­гае зло… Толь­кі ўя­ві­це: Ве­на 1920-х га­доў. На­пя­рэ­дад­ні Рас­тва дзяў­чын­ка Мэ­ры атрым­лі­вае ў па­да­ру­нак ад свай­го дзядзь­кі драў­ля­ную ляль­ку — Шчаў­кун­ка. Уяў­лен­не на­шай ге­ра­і­ні ажыў­ляе ляль­ку і пе­ра­но­сіць у свет дзі­ця­чых мар, цу­даў і пры­год… Там яны і су­стра­ка­юц­ца з Па­цу­чы­ным ка­ра­лём і яго злой ма­ці, якія за­ха­пі­лі го­рад і імк­нуц­ца зні­шчыць лю­дзей у ім. Вый­сце ад­но — зма­гац­ца!.. Уз­нік­ла жа­дан­не пра­вес­ці ве­чар у ат­мас­фе­ры пры­год і да­ве­дац­ца, ка­му ўсміх­ну­ла­ся фар­ту­на ў гэ­тай біт­ве, — та­ды пла­нуй­це пра­гляд «Шчаў­кун­ка і Па­цу­чы­на­га ка­ра­ля» для ўсёй сям’і.

zviazda.by__wp_content_uplo_3aec176849d0e8c29edd3073bce7f645.jpeg

5. «Гіс­то­рыя Рас­тва» (Фін­лян­дыя, 2007 г.).

Гэ­тая свя­точ­ная каз­ка рас­каз­вае гіс­то­рыю хлоп­чы­ка, які не­ка­лі жыў у Лап­лан­дыі. Ка­лі ў яго за­гі­ну­лі баць­кі, то мяс­цо­выя жы­ха­ры вы­ра­шы­лі са­мі кла­па­ціц­ца пра яго. Кож­ны год хлопчыка бя­рэ да ся­бе жыць но­вая сям’я. На Ка­ля­ды Ні­ка­лас пе­ра­хо­дзіць у ін­шы дом, а ўсім дзе­цям, з які­мі жыў, до­рыць са­ма­роб­ныя цац­кі да свя­та ў знак удзяч­нас­ці. Ад­ной­чы ён трап­ляе ў дом да ста­ро­га і раз­драж­нё­на­га цес­ля­ра, які за­ба­ра­няе яму ра­біць цац­кі ў па­да­ру­нак. Тра­ды­цыя ра­біць па­да­рун­кі на Рас­тво аказ­ва­ец­ца пад па­гро­зай знік­нен­ня… Але, на шчас­це, Ні­ка­лас пры­ду­маў, як ура­та­ваць сі­ту­а­цыю. Як яму гэ­та ўда­ло­ся і што змя­ні­ла­ся ў вы­ні­ку ў жыц­ці на­шых ге­ро­яў, да­ве­да­е­це­ся з «Гіс­то­рыі Рас­тва».

zviazda.by__wp_content_uplo_a02779293a19d4c4b341067727494e96.jpeg

6. «Ста­ры Но­вы год» (ЗША, 2011 г.)

Фільм у не­чым на­гад­вае ма­за­і­ку, якая пас­ля­доў­на склад­ва­ец­ца ў ад­но цэ­лае з гіс­то­рый усіх ге­ро­яў. Дзе­ян­не ад­бы­ва­ец­ца ў Нью-Ёр­ку на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да. Тут пе­ра­пля­та­юц­ца эпі­зо­ды з жыц­ця ча­ла­ве­ка, які да­жы­вае свае апош­нія дні ў баль­ні­цы, сак­ра­тар­кі, якая вы­ра­шы­ла пры­трым­лі­вац­ца сва­іх абя­цан­няў, прад­зю­са­ра па­пу­ляр­на­га на­ва­год­ня­га шоу, які зу­сім не лю­біць гэ­тае свя­та… Фільм рэа­ліс­тыч­на па­каз­вае, што да­ец­ца та­му, хто про­сіць пра­ба­чэн­ня, што мы не са­мот­ныя, ка­лі ма­ем бліз­кіх лю­дзей, і што лю­боў — гэ­та са­мы га­лоў­ны цуд і най­да­ра­жэй­шы па­да­ру­нак для ўсіх, асаб­лі­ва на свя­ты. Пас­ля пра­гля­ду вы мо­жа­це рас­чу­ліц­ца, але не бу­дзе­це рас­ча­ра­ва­ны­мі.

zviazda.by__wp_content_uplo_0ab6a596454789cd1f4bfcd30e57aba9.jpeg

7. «Сі­ра­та ка­зан­ская» (Ра­сія, 1997 г.).

На­ва­год­няя ка­ме­дыя, зня­тая рэ­жы­сё­рам Ула­дзі­мі­рам Маш­ко­вым, рас­каз­вае пра вяс­ко­вую на­стаў­ні­цу На­сцю, якая вы­ра­шы­ла ад­шу­каць свай­го баць­ку, з якім ні­ко­лі не су­стра­ка­ла­ся і на­огул не ве­да­ла яго. На апуб­лі­ка­ва­нае ў га­зе­це пісь­мо яе ма­ці ад­гу­ка­юц­ца тры муж­чы­ны. І кож­ны з іх шчы­ра ве­рыць, што ме­на­ві­та ён з’яў­ля­ец­ца баць­кам На­сці. А 31 снеж­ня ўсе трое пры­яз­джа­юць у дом дзяў­чы­ны, дзе і па­чы­на­ец­ца вы­свят­лен­не пы­тан­ня, хто ж на­са­мрэч са­праўд­ны баць­ка… Паў­та­ры га­дзі­ны філь­ма пра­ля­цяць не­пры­кмет­на, бо тут і цу­доў­ная му­зы­ка, і за­хоп­ле­ныя дыя­ло­гі, і вы­дат­ная іг­ра ак­цё­раў, пры­праў­ле­ныя гу­ма­рам і свя­точ­ным на­стро­ем. Жа­да­е­це ад­чуць ат­мас­фе­ру на­ва­год­ня­га свя­та ў пра­він­цыі — та­ды ве­чар за пра­гля­дам гэ­тай кар­ці­ны, не­су­мнен­на, ста­не ўда­лым вы­ба­рам!

8. «Снеж­нае ка­хан­не, аль­бо Сон у зі­мо­вую ноч» (Ра­сія, 2003 г.).

Ад­на са шмат­лі­кіх ва­ры­я­цый на тэ­му, што ні­чо­га вы­пад­ко­ва­га не бы­вае. Гіс­то­рыя збе­гу аб­ста­він, дзе ка­хан­ню да­ец­ца дру­гі шанц і ўзрост яму не пе­ра­шко­да. У філь­ме вы зной­дзе­це доб­ры гу­мар і іро­нію. Га­лоў­ныя ге­роі — Ён і Яна. Іх но­вая су­стрэ­ча ад­бы­ва­ец­ца праз дзе­сяць га­доў рас­стан­ня на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да… Ці здо­ле­юць яны ска­рыс­тац­ца дру­гім шан­цам?

zviazda.by__wp_content_uplo_8a32952da37f2916e45005ce0275753b.jpeg

9. «Ву­чань Сан­ты» (Аў­стра­лія, 2010 г.)

Мульт­фільм, які рас­па­вя­дае пра ве­ру ў цу­ды, пе­ра­адо­лен­не ўлас­ных стра­хаў і да­каз­вае ак­сі­ё­му, што ад лё­су не ўця­чэш… Усё па­чы­на­ец­ца, ка­лі ста­ры доб­ры Сан­та не хо­ча сы­хо­дзіць на пен­сію, але пра­ві­лы па­тра­бу­юць, каб ён знай­шоў са­бе за­ме­ну. Шчас­ліў­чык, які ста­не но­вым Сан­там, па­ві­нен мець імя Ні­ка­лас, чыс­тае сэр­ца і быць сі­ра­той. І ме­на­ві­та та­кі хлоп­чык бу­дзе абра­ны Сан­та Кла­у­сам. Яго по­шук і з’яў­ля­ец­ца клю­ча­вым мо­ман­там мульт­філь­ма. Ад­нак шлях ста­наў­лен­ня Сан­ты не прос­ты, бо па­тра­буе са­ма­ах­вяр­нас­ці, жа­дан­ня пе­ра­адоль­ваць свае сла­бас­ці, каб да­біц­ца жа­да­на­га вы­ні­ку. Рас­тво — са­мае ча­ка­нае і ча­роў­нае свя­та, та­му са­мы час за­ду­мац­ца пра сваё пры­зна­чэн­не, па­лі­чыць са­праўд­ных сяб­роў у сва­ім жыц­ці, па­ду­маць, якіх змен для ся­бе ха­це­ла­ся б… Але спяр­ша вар­та па­гля­дзець мульт­фільм «Ву­чань Сан­ты».

zviazda.by__wp_content_uplo_a3569fbcfb8efeb09116ed3617e65747.jpeg

10. «Тры арэш­кі для Па­пя­луш­кі» (1973 г.)

Ста­рая кі­на­каз­ка, якая па­ды­дзе для ся­мей­на­га пра­гля­ду зім­нім ве­ча­рам. Фільм з’я­віў­ся дзя­ку­ю­чы су­мес­най пра­цы Чэ­ха­сла­ва­кіі і ГДР. Ён зды­маў­ся ў чэш­скай мяс­цо­вас­ці Шу­ма­ва, ня­мец­кім за­мку Мо­рыц­бург (рэ­зі­дэн­цыя ка­ра­ля) і ў чэш­скім за­мку Шві­хаў (дом ма­ча­хі). У асно­ву філь­ма па­кла­дзе­на каз­ка бра­тоў Грым «Тры сяст­ры», якую для філь­ма апра­ца­ва­ла Ба­жэ­на Нем­ца­ва. Ад­роз­нен­не гэ­тай гіс­то­рыі ад пер­ша­па­чат­ко­вай вер­сіі ў тым, што Па­пя­луш­ка зда­бы­вае сваё шчас­це не з удзе­лам феі-хрос­най, а пры да­па­мо­зе трох ча­роў­ных арэш­каў… З го­ра­да Па­пя­луш­цы пры­во­зяць тры арэш­кі, а праз ней­кі час яна су­стра­ка­ец­ца з прын­цам — вы­пад­ко­ва, у ле­се… А по­тым трап­ляе на бал у ка­ра­леў­скі па­лац… Атры­маў­шы пра­па­но­ву ад прын­ца стаць яго ня­вес­тай, на­ша ге­ра­і­ня ўця­кае… Хто да­па­мог прын­цу ад­шу­каць Па­пя­луш­ку і што ро­біць дзяў­чы­ну са­праўд­най прын­цэ­сай, рас­ка­жа вам гэ­тая ча­роў­ная гіс­то­рыя.

Пад­рых­та­ва­ла Але­на Драпко, zviazda.by