У Бельску адбудзецца гістарычная рэканструкцыя вялікага сойму ВКЛ 1564 года

21 чэрвеня ў Бельску Падляшскім у Музеі ў бельскай Ратушы пачалася міжнародная гістарычная канферэнцыя “Вакол Бельскага сойму 1564 года”. 



sojmvkl.jpg

У ёй бяруць удзел таксама гісторыкі з Беларусі. “Вялікі сойм 1564 гэта адна з самых важных падзей у гісторыі Бельска,” — пераконвае арганізатар Дарафей Фіёнік:

— 450 гадоў таму ў Бельску на замку адбыўся вялікі Сойм Вялікага княства Літоўскага. З’ехаліся князі, ваяводы, паны Рады Вялікага княства Літоўскага з самім вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам. З’ехаліся, каб вырашаць важныя справы дзяржавы.

Апрача навуковай часткі канферэнцыі, пройдзе канцэрт гурта “Aqua Profunda” з Менска. У нядзелю прадугледжана гістарычная рэканструкцыя вялікага сойму 1564. Арганізатарамі выступаюць: Музей Малой “Бацькаўшчыны” ў Студзіводах, Музей у Бельску Падляшскім, Беларускае гістарычнае таварыства.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя