Сталі вядомы імены лаўрэатаў Прэміі Цёткі

6 красавіка ў прасторы ОК16 абвясцілі імёны лаўрэатаў літаратурнай Прэміі Цёткі 2019.

reklama_4.jpg


Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў, і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі.
Сёлета лаўрэатамі прэміі сталі: Вера Бурлак – за кнігу вершаў «Фантазюркі» (выд. «Галіяфы»), і мастачка Кацярына Дубовік, за мастацкае афармленне кнігі Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты» (выд. « Кнігазбор»).

lahatyp_1.jpg


 Імпрэза адбылася ў культурным хабе ОК16 падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Падчас фэсту былі арганізаваны забавы для дзяцей, віктарыны, майстар-клас ад лаўрэаткі 2018 года ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» Лізаветы Лянкевіч. А таксама можна было паглядзець спектакль і паслухаць музыку, пачаставацца печывам і напоем ад Цёткі. І вядома ж – пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі ды іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.
Заснавальнікі прэміі – РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года. Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

naminavanyja_knihi.jpg


Таксама стаў вядомы шорт-ліст абедзвюх намінацый.
Літаратурны спіс:1. Вера Бурлак. «Фантазюркі». — «Галіяфы», 2018.2. Пятро Васючэнка. «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». — «Кнігазбор», 2018.3. Наталка Харытанюк. «Казкі старога Адамкова». — «Логвінаў», 2018.4. Ганна Янкута. «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». — «Янушкевіч», 2018.
Мастацкі спіс:1. Таццяна Анішчанка: Ганна Галавіна. «Летняя азбука». «Галіяфы», 2018.2. Дар’я Ганчарык-Чарняўская: Аляксей Якімовіч. «Прыгоды Белай Мышкі». Выдавецкі дом «Звязда», 2018.3. Лілія Давыдоўская: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». «Янушкевіч», 2018.4. Кацярына Дубовік: Надзея Ясмінска. «Чаму Меша не мае хаты». «Кнігазбор», 2018.5. Воля Кузьміч: Наталка Харытанюк. «Казкі старога Адамкова». «Логвінаў», 2018.6. Андрэй Пакроўскі, Вераніка Лемешава: Вера Бурлак. «Фантазюркі». «Галіяфы», 2018.7. Стася Сакалоўская: Надзея Ясмiнска. «Пацеркі і кроплі». «Янушкевіч», 2018.8. Алена Сацута: Надзея Ясмiнска. «Дом цікаўных казак». «Галіяфы», 2018.9. Маргарыта Ціхановіч: Маша Чаракова, Джордж Таннер. «Прыгоды павука». «Папуры», 2018.