Слава Камісаранка перадасць увесь збор за канцэрт у Варшаве ў падтрымку Украіны
Беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка паабяцаў
накіраваць усе сродкі ад свайго канцэрта ў Варшаве на гуманітарную дапамогу
Украіне.
Пра гэта са спасылкай на інстаграм артыста напісала найстарэйшае беларускае выданне, прызнанае «экстрэмісцкім». Канцэрт пройдзе 6 красавіка. Квіткі на яго ўжо распрададзеныя.
Запланаваныя канцэрты ва Уроцлаве, Кракаве, Празе перанесеныя на май і «абавязкова адбудуцца», напісаў комік.