Рэспубліка Паліна прадставіла свой «Бясконцы красавік» (фотарэпартаж)
На сталічнай прасторы «Studio 67» 15 красавіка гурт Паліны Паланейчык прэзентаваў кампазіцыі з дэбютнага альбому «Бясконцы красавік».

Разам з дзяўчынаю на сцэне гралі гітарысты Уладзімір Пыльчынка і Джэймс Глюк, бубнач Юры Мартынаў, віяланчэлістка Аляксандра Аляксюк ды шэраг іншых музыкаў. Сам канцэрт атрымаўся вельмі пяшчотным і лірычным: захавалася атмасфера творчай вечарыны ў тэатры з веснавымі дэкарацыямі і кветкамі. Акрамя моладзі, на прэзентацыю прыходзілі людзі з цэлымі сем’ямі: з зусім дзеткамі ды з бабулямі і дзядулямі.





Альбом складаецца з 12 кампазіцый. Сімвалічна, што першая атрымала назву «Красавік», апошняя ж — «Лета». Па словах маладога барда ўсе песні былі напісаны ёй у 16–17 гадоў: узросту бясконцай вясны і пяшчоты. Пасля прэзентацыі аўтарка спыніць канцэртную дзейнасць у сувязі з сямейнымі абставінамі і дзеля таго, каб падумаць ці быць далей праекту «Рэспубліка Паліна».







