Разам да справы: Кансультанты ў дапамогу ініцыятыўным!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусам!» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы» запрашаюць мясцовых актывістаў атрымаць практычныя кансультацыі па тым, як дасягнуць выніку і зрабіць сваю грамадскую ініцыятыву паспяховай.

kansult.png

Нашы кансультацыі дапамогуць вам даведацца:

—ç як эфектыўна прасоўваць грамадскія інтарэсы, пісаць афіцыйныя звароты, запыты і г.д.;

— куды трэба звяртацца па пэўных адвокасі-пытаннях;

— якія сферы кампетэнцый маюць мясцовыя ўлады; як уплываць на прыняцце рашэнняў;

— як фармуюцца і размяркоўваюцца мясцовыя бюджэты;

— якія правы маюць грамадзяне на атрыманне інфармацыі аб працы дзяржустаноў;

— як агулам працуе сістэма дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.

Каб атрымаць кансультацыю, запоўніце ніжэйпададзеную форму і дашліце на адрас: info@sympa-by.eu.

Кансультацыі будуць праходзіць дыстанцыйна ці вочна (вырашаецца ў кожным канкрэтным выпадку ў адпаведнасці з магчымасцямі экспертнай сеткі SYMPA).

Запыт на кансультацыю ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” Грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA

Імя, прозвішча

 

Рэгіён, населены пункт

 

Якую арганізацыю/ініцыятыву прадстаўляеце

 

Мэта дзейнасці/мэта цяперашняй кампаніі 

 

Агульная тэма неабходнай кансультацыі

 

Папярэднія галоўныя пытанні да кансультанта  

 

Фармат кансультацый: вочна/завочна

 

Зручны час (прамежак часу) для кансультацый: год/месяц/дзень/час

 

Вашы чаканні ад кансультацыі 

 

 Паводле прэс-рэліза