Прэмію Цёткі за найлепшую дзіцячую кнігу ўручаць 3 мая
3 мая ў прасторы «Корпус8» адбудзецца ўручэнне першай Прэміі Цёткі. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.
Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне.
Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію.
Пачатак імпрэзы а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9.
Больш інфармацыі пра прэмію — на сайце ciotka.by.