Праект Анце Эман і Харуна Фарокі «Праца адным кадрам» у Галерэі «Ў»
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў межах фестывалю Artes Liberales прадстаўляюць праект Анце Эман і Харуна Фарокі "Праца адным кадрам".

Праект "Праца адным кадрам". 5–30 красавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў"
5–30 красавіка ў межах праекта "Праца адным кадрам" адбудуцца выстава, лекцыі, кінапаказы. Запрашаем у Галерэю сучаснага мастацтва "Ў" (праспект Незалежнасці, 37А). Адкрыццё адбудзецца 5 красавіка а 19-й гадзіне.
“Першая камера ў гісторыі кінематаграфіі была накіравана на фабрыку” — адзначаў некалі Харун Фарокі, выдатны нямецкі кінатворца. Ён меў на ўвазе дакументальную стужку братоў Люмьер “Выхад рабочых з фабрыкі”
. Гэты фільм, даўжыня якога ўсяго 50 секунд, лічыцца першым, паказаным на вялікім экране грамадзе, што заплаціла за прагляд. Сам Харун Фарокі неаднаразова звяртаўся ў сваёй творчасці да працы, дакладней, да яе відазмянення ў сучасных грамадствах і тэхналогіі яе рэпрэзентацыі. “Праца адным кадрам” стала апошнім буйным праектам рэжысёра. Сумесна з мастачкай і куратаркай Анце Эман з
. па
. ён правёў майстар-класы ў 15 гарадах свету. Іх удзельнікі, маладыя кінематаграфісты, пастараліся перадаць у сваіх кароткіх стужках сутнасць сённяшняй працы — матэрыяльнай і нематэрыяльнай, аплачанай і неаплачанай, традыцыйнай альбо ўзніклай толькі ў апошнія гады. Усе фільмы знятыя адным кадрам, без мантажнай склейкі, і працягваюцца не болей за дзве хвіліны. Так узнікла своеасаблівая энцыклапедыя глабальных працоўных працэсаў.
На выставе ў галерэі “Ў” прадстаўлена падборка болей за 60 фільмаў з васьмі гарадоў свету, якія адлюстроўваюць усе пяць кантынентаў праекта. Сярод іх — геаграфічна блізкія гарады да беларусаў і добра вядомыя, такія, як польская Лодзь альбо нямецкі Берлін; знаёмы мінчукам перш за ўсё па назве сталічнай плошчы Бангалор; экзатычныя, як Ёганесбург ці Мехіка. Інсталяцыя выставы дае ўяўленне пра тое, што “Праца адным кадрам” не з‘яўляецца наборам разрозненых твораў, а стварае шчыльную сетку розных суадносін. Адзін фрагмент тлумачыць іншы, дапаўняе альбо каментуе яго.
Анце Эман Antje Ehmann — мастачка, куратарка і аўтарка, жыве у Берліне. Сярод яе апошніх куратарскіх праектаў: Harun Farocki. What's at stake, (сумесна з Carles Guerra), IVAM. Institut Valencia d'Art Modern, Валенсія 2016 | Was zählt! Harun Farocki / Ein Abend, Акадэмія мастацтваў, Берлін 2014 | Harun Farocki. 4 films from 1967 – 1997. An Homage, Барселона 2014 | Harun Farocki. First Time in Warsaw, Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі, Варшава 2012 | Between Eye and Hand. Video Installations at the former Hotel Pythagoras, Самос 2012 | Serious Games. War — Media — Art, Mathildenhöhe, Дармштадт 2011.
Анце Эман з‘яўлялася аўтаркай і сааўтаркай такіх мастацкіх праектаў, як War Tropes, (сумесна з Харунам Фарокі), тэатр імя Горкага, Берлін 2011 | X-Wohnungen Johannesburg, (сумесна з Харунам Фарокі), Ёханэсбург 2010 | Feasting or Flying (сумесна з Харунам Фарокі), Moderna Galerija Ljubljana, Любляна 2009 | Wege / Paths & Counter Music, Fundación Dodeca, Монтэвідэа 2005 | UrbanTransformations, Goethe-Institut Toronto, Таронта 2005 | Shrinking Cities, KW Institute for Contemporary Art, Берлін 2004.
Сярод публікацый з яе удзелам Harun Farocki. First Time in Warsaw, (сумесна з Артурам Лібхартам), Варшава 2012 | Serious Games. War — Media — Art, (сумесна з Ральфам Байлем), Остфільдерн 2011.
Харун Фарокі Harun Farocki (1944–2014) быў рэжысёрам, драматургам, медыя-мастаком і аўтарам. Рэалізаваў больш за 90 фільмаў, у якіх звяртаўся да механізмаў улады і магчымасцяў вобраза. Фарокі лічыцца адным з важнейшых прадстаўнікоў дакументальнай эсэістыкі ў кінамастацтве. У мінулым годзе у Берліне быў заснаваны “Харун Фарокі Інстытут”, які мае на мэце даследаванні візуальнай і дыскурсіўнай спадчыны мастака, а таксама стварэнне новых праектаў па крытычным асэнсаванні візуальнай культуры.
Лагатыпы гарадоў выпаўнены мастакамі Alice Creischer і Andreas Siekmann.
У межах выставы “Праца адным кадрам” і фестываля Artes Liberales адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
6 красавіка
Сустрэча з мастачкай і куратаркай Анце Эман
“Драматургія аднаго кадра, альбо Як распавесці гісторыю за дзве хвіліны адным
планам без мантажа”
Лекцыя з паказам фрагментаў фільмаў і размова з публікай на англійскай мове з
перакладам. Мадэратарка — Лена Прэнц.
7 красавіка
Лекцыя Ёанны Сакалоўскай, куратаркі Мастацкага музея ў Лодзі (Польшча)
Joanna Sokołowska, Muzeum Sztuki w Łodzi
“Мастацкая практыка як сродак
пазнавальнай картаграфіі і кампазіцыі хаоса”
Ёанна Сакалоўская запазычвае метад “кагнітыўнай картаграфіі” Фрэдрыка
Джэймісана (Fredric Jameson), каб вызначыць магчымасці куратарскай і
мастацкай працы ў сучасных грамадствах позняга капіталізму.
Лекцыя і размова з публікай на англійскай мове з перакладам. Мадэратарка — Лена Прэнц.
15 красавіка
Фільм Сафіі Табатадзэ “Пірымзэ” і размова з мастачкай праз скайп (Германія/Грузія)
Фільм апавядае пра тбіліскі Дом бытавых паслуг “Пірымзэ” зыходзячы з асобы самаго будынка — ад савецкага мінулага ўнікальнага архітэктурнага праекта і ідэі “добрых паслуг пад адным дахам” праз махінацыі пераходнага перыяду да непрадказальнай будучыні працы майстроў.
Фільм на грузінскай мове з рускімі субтытрамі. Мадэратар — Кірыл Калбаснікаў.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Праца адным кадрам і ўсе суправаджальныя
мерапрыемствы ажыццяўляюцца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску у межах фестываля
Artes Liberales. Фокус фестывалю ў