Новы мастацкі кіраўнік оперы ў Вялікім тэатры Беларусі прапрацавала на пасадзе суткі
Роўна адзін дзень прапрацавала на новай пасадзе прызначаная 18 лютага мастацкім кіраўніком оперы ў Вялікім тэатры Беларусі Маргарыта Ізворска-Елізар'ева. Яе прадстаўляў калектыву гендырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч.
Яна пакінула сваю пасаду 19 лютага. Пра прычыны адхілення ад працы афіцыйна нічога не паведамляецца. Інфармацыя пра яе прызначэнне знікла з сайта тэатра, але засталася ў кэшы.
Маргарыта Ізворска-Елізар'ева — рэжысёр, музыказнаўца, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі, доктар філасофскіх і педагагічных навук.
Ізворска-Елізар'ева была мастацкім кіраўніком Вялікага тэатра Беларусі ў 2002–2009 гадах, з 1976 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі. Сярод яе пастановак у Вялікім — «Дон Карлас» Дж. Вердзі, «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, «Чароўная флейта» В.А. Моцарта, «Тоска» Дж. Пучыні, «Хаваншчына» М. Мусаргскага.
reform.by