Наступная серыя комікса пра Ў нескладовае выйдзе ў час вясновых вакацый

Зусім нядаўна мы святкавалі Дзень роднай мовы, а хутка будзем гатавацца да свята вясновага сонцавароту. Прыемна, што ў Беларусі паступова з’яўляецца ўсё больш імпрэз, якія дазваляюць сучаснаму чалавеку лепей пазнаёміцца з народнай святочна-абрадавай культурай, глыбей пазнаць навакольны свет і паслухаць родную мову.

na1_5h1.jpg

Так музыка Раман Арлоў, вядомы па працы з гуртамі «J:МОРС», «У нескладовае», мюзіклу «Чарадзей» і інш., падчас зімовых свят паведаў беларускай публіцы аб святкаванні Калядаў. Зараз, працягваючы свой аповед, гатуе тэатральнае ўвасабленне народнага свята Вясновага цыклу зусім у іншым святле. 23 і 24 сакавіка ўсіх дзяцей і іх бацькой чакаюць на прэм’еры музычнай казкі «Як літара Ў вясну гукала» ў Тэатры эстрады.

Па гэтай нагодзе мы задаліся пытаннем «Ці хапае ў нас беларускамоўных імпрэз?» і даведаліся, што на гэты конт думае аўтар казкі Раман Арлоў:

Ці дастаткова ў нашай краіне імпрэз на роднай мове — цяжкае пытанне, бо кожны на гэты конт адкажа па-свойму і, безумоўна, будзе праў. Але гэта не перашкаджае імкнуцца, каб іх было больш і больш, што я і раблю. Аднак, хочацца адзначыць, што новы праект — гэта не только спроба і імкненне прыцягнуць як мага болей людзей да беларускай мовы. Гэта і вялікае намаганне ўкласці ў нашых дзяцей, дый у іх бацькоў, разам з мовай яшчэ і пэўны сэнс, які прагучыць у кантэксце пазнання і непасрэднага ўдзелу ў знакавых для нашай краіны і яе гісторыі падзеях. Гэтым разам гэта будзе адзін са старажытных беларускіх абрадаў. Увогуле, попыт нараджае прапанову. Наша калядная казка атрымала шырокі водгук. Спадзяюся, новая зацікавіць таксама.

Так што на гэты раз прыгатавалі для дзяцей?

Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй прыходзіць вельмі чаканая прыгажуня-вясна. Ці гэта не свята? Свята, канешне!

Пасля доўгага зімовага сну ажывае прырода, абуджаецца да новага жыцця зямля. Чалавек заўсёды імкнуўся праз розныя магічныя рытуалы звярнуцца з просьбамі і маленнямі да добрых духаў і багоў, каб наблізіць прыход вясны і абудзіць зямлю-карміліцу.

Так з далёкіх часоў ад нашых продкаў застаўся цудоўны звычай — святкаваць «Гуканне вясны». Каб паскорыць яе прыход, пад канец сакавіка беларускі народ збіраецца разам з песнямі і вяселлем сустракаць вясну. Гэтае свята — адзінае з самых жыццесцвярджальных і радасных. Таму і выглядае яно вельмі яскрава: дрэвы упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі і птушкамі, дзяўчыны водзяць карагоды, спяваюць песні-вяснянкі і гучна клічуць «Гу-у-у-у». Карагоды — найбольш цікавы гульнёвы момант вясенняй абрадавасці, што ўвасабляе сабой бясконцы рух жыцця і вечнай маладосці. А менавіта з прылётам птушак з выраю звязвалі з’яўленне квітнеючай вясны. Таму спевы вяснянак і гукальныя карагоды суправаджаліся падкідваннем уверх печыва ў выглядзе буслоў, жаўрукоў, кулікоў. Такі цікавы звычай, які імітаваў рух птушак, павінен быў паскорыць хутчэйшы прыход цёплай пары.

Беларускі абрад гукання вясны вельмі багаты на шматлікія песні, прыпеўкі, заклінанні, што робіць яго па-сапраўднаму яскравым святам, што падкрэслівае тэму любові да роднай зямлі.

У самым пачатку вясновых вакацый гэтае свята перанясецца на сцэну Тэатра эстрады і паўстане перад гледачамі цікавай казкай.

Дзецям і іх бацькам распавядуць пра дзівоснае падарожжа Літары «Ў» і яе сяброй у Чароўны Бор, дзе яны сустрэнуцца са злым чараўніком Зюзей, каб вызваліць прыгажуню-Вясну з ледзянога палону.

Гэта прыгода пастане сэнсавым працягам аншлагавай каляднай казкі «Як літара Ў уратавала Каляды», дзеці зноў сустрэнуцца з ужо ўпадабанымі персанажамі, але, канешне, будуць новыя знаёмствы і ўражанні. Лібрэта і музыка ізноў напісаны Раманам Арловым, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта Гуда і Школы Традыцыйнага Мастацтва.

Яшчэ шмат сюрпрызаў чакае маленькіх гледачоў і іх бацькоў, якія зусім хутка трапяць на па-сапраўднаму казачнае «Гуканне вясны» і убачаць тэатральнае ўвасабленне старажытнага беларускага абраду.

І па традыцыі: дзеткам — салодкі пачастунак, бацькам — музычны падарунак.

Прыходзьце гукаць Вясну разам з літарай «Ў»!

Пры набыцці сямейнага квітка на 4 асобы — зніжка 10%.

Квіткі ад 9 р. да 17 р.

Дзецям да 3-х год уваход бясплатны.

Даведкі па тэл. (44) 5517706, (29) 8517706