«Мы адно ў аднаго ёсць!» Гурт «Dee Tree» выпусціў альбом «Усю восень»
Альбом прысвячаецца ўсім беларусам.

Гурт Dee Tree выпусціў альбом «Усю восень».
«Мы прысвячаем гэты альбом беларусам. Тым, якія адважыліся, тым, якія перамаглi абыякавасць і страх, тым, якія пазналі адно аднаго улетку і ўвосень. Кожны народ праходзіць свой шлях у барацьбе за права людзьмi звацца. І, на жаль, ні для каго ён не быў хуткім і простым. Мы адно ў аднаго ёсць, і нас шмат, на ўбачанае немагчыма зноў заплюшчыць вочы, а на зразуметае — забыцца. Таму вось вам ад нас выражэнне пашаны i захаплення беларускай культурай, і няхай яна жыве вечна», — кажуць музыкі.
Слухаць альбом можна на ўсіх папулярных лічбавых платформах.