Марыя Мартысевіч атрымала прэмію Наталлі Арсенневай!

Аўтарка "Новага Часу" Марыя Мартысевіч атрымала прэмію Наталлі Арсенневай. Найлепшай кнігай 2019 года названа яе "Сарматыя". Віншуем!

maryjka.jpg


У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду таксама ўваходзілі: Уладзімір Арлоў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань" і Надзея Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай". 
Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.
У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.
Вось як праходзіла цырымонія ўручэння прэміі.


Артыкулы Марыі Мартысевіч у "Новым Часе".