Купалаўскі вяртаецца! Паказ спектакляў тэатра аднаўляецца са славутай «Паўлінкі»
Адна з галоўных традыцый Купалаўскага тэатра — распачынаць сезон паказам легендарнага спектакля «Паўлінка». Сёлета абставіны склаліся так, што Купалаўскі адкрые сезон двойчы: пасля двух месяцаў перапынку тэатр аднаўляе свае паказы. І дзеля таго, каб вяртанне гледачоў у тэатр стала сапраўдным святам, ужо 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ візітоўкі Купалаўскага тэатра — спектакля «Паўлінка».
Для ўсіх гледачоў тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мераў бяспекі падчас правядзення спектакляў. Рассадка будзе ажыццяўляцца праз пэўную дыстанцыю ў 2 месцы, а агульная напаўняльнасць залі Галоўнай сцэны не будзе перавышаць 100 гледачоў (з 338 месцаў), а ў залі Камернай сцэны — не больш за 40 гледачоў (з 80 месцаў). Напачатку і напрыканцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, размешчанымі ў тэатры.
Купалаўскі запрашае ўсіх, хто падтрымаў тэатр і не здаў квіток у красавiку, хто жадае хутчэй сустрэцца і пабачыць любых купалаўцаў і набыў квіток у маі!
Расклад паказаў спектакляў Купалаўскага тэатра ў чэрвені:
15 чэрвеня — “Паўлінка” (Галоўная сцэна);16 чэрвеня — "Рэвізор" (Галоўная сцэна);17 чэрвеня — “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (Галоўная сцэна);18 чэрвеня — “Пінская Шляхта” (Галоўная сцэна);18 чэрвеня — “Першы” (Камерная сцэна);19 чэрвеня — “Вешальнікі” (Галоўная сцэна);21 чэрвеня — “Кароль Лір” (Галоўная сцэна);21 чэрвеня — “Ураджай” (Камерная сцэна);22 чэрвеня — “Людзі на балоце” (Галоўная сцэна);22 чэрвеня — “Зямля Эльзы” (Камерная сцэна);23 чэрвеня — “Паўлінка” (Галоўная сцэна);23 чэрвеня — “Першы” (Камерная сцэна);24 чэрвеня — “Радзіва Прудок” (Камерная сцэна).30 чэрвеня — “Не мой” (Галоўная сцэна).
З рэпертуарам на чэрвень і ліпень можна азнаёміцца на сайце kupalauski.by.