«Купалаўцы» сёння выступяць з пастаноўкай «Radziva Prudok»

«Купалаўцы» сёння прадставяць пастаноўку «Radziva Prudok» па кнізе Андруся Горвата. Гэты спектакль у пастаноўцы Рамана Падалякі меў вялікі поспех на сцэне Купалаўскага тэатра.

269743735_281979013961059_3452203495727551879_n.png

«Купалаўцы» намякаюць, што ў пастаноўкі будзе новае прачытанне. Прэм'ера — на іх канале ў YouTube у 19:00.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года большая частка трупы Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы падтрымала пратэсты і выступіла супраць гвалту, нагадвае «Еўрарадыё». Яны пайшлі ўслед за дырэктарам тэатра Паўлам Латушкам, але працягнулі працаваць. 

За год выпусцілі некалькі відэапастановак. Яны апублікаваны на іх YouTube-канале. Тут жа 13 студзеня — пад Стары Новы год — можна будзе ўбачыць і прэм'еру іх новага спектакля — «Нататкі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле аднайменнага рамана Сяргея Пясецкага.