Культура разбівае дыктатуру. У Даўгаўпілсе адкрылася выстава плакату, прысвечаная Беларусі

 З дапамогай двух дзясяткаў выразных плакатаў мастак Pan Zmi Thor (@zmithor) разбурае стэрэатыпы варожай прапаганды пра ідэнтычнасць Беларусі ў свядомасці гледачоў. 

biela_chyrvona_biely.png

На думку мастака, выстава не толькі канстатуе складаную цяперашнюю сітуацыю ў суседняй з Латвіяй краіне, але і ўмацоўвае надзею на вызваленне Беларусі, надзею на сяброўскую, цывілізаваную, квітнеючую і еўрапейскую будучыню краіны. Горад Даўгавпілс быў абраны для экспазіцыі праз сваю блізасць да беларускай мяжы.

pxl_20250328_144224672.mp__1_.jpg

З прамовай на ўрачыстым адкрыцці выставы выступіла сябра парламенцкай групы падтрымкі Дэмакратычнай Беларусі Mairita Lūse. Імпрэза адкрыцця завяршылася акустычным канцэртам вядомага беларускага музыкі Аляксандра Памідорава.

pxl_20250328_152431420.mp.jpg

Выстава арганізавана намаганнямі дыяспары беларусаў Латвіі Supolka.LV на пляцоўцы культурніцкага цэнтра New East. Экспазіцыя плакатаў працягнецца да 30 красавіка. Уваход свабодны.

Фота: Supolka.LV