Кніга беларускай аўтаркі стала лідарам продажаў у Расіі і абышла «1984» Оруэла

Кніга былога галоўрэда LADY.T*T.BY (прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім) Вольгі Прымачэнка «Да сябе пяшчотна» стала абсалютным лідарам продажаў у Расіі ў 2022 годзе па даных найбуйнейшага сэрвісу продажу кніг «ЛитРес».

ebf32bb0798387fa80da65299acff12f419c604f.jpg


Сервіс «ЛитРес» склаў рэйтынг самых прадаваных электронных і аўдыёкніг у 2022 годзе. Топ-5 па колькасці прададзеных асобнікаў электронных і аўдыёкніг узначальвае кніга Вольгі Прымачэнка «Да сябе пяшчотна. Кніга пра тое, як шанаваць і берагчы сябе». Па звестках рэсурсу, прададзена прададзена больш за 74 тысячы асобнікаў (+83% да даных мінулага года).

За ёю ідуць наступнымі:

  • Джордж Оруэл «1984» (+45% да продажах). Кніга таксама лідзіруе ў катэгорыі «мастацкія кнігі»;
  • Эдзіт Ева Эгер «Выбар. Аб свабодзе і ўнутранай сіле чалавека» (+104%);
  • Таццяна Мужыцкая «Раман з самім сабой. Як ураўнаважыць унутраныя ян і інь і не адцягвацца на ўсякую хрэнь» (+67% за год). Гэта таксама лідар у катэгорыі «аўдыёкнігі»;
  • Фрэдрык Бакман «Трывожныя людзі».

Вольга Прымачэнка — беларуская журналістка і былая галоўная рэдактарка праекта LADY.T*T.BY. Яна калісьці выйшла з глыбокага асабістага крызісу дзякуючы беражлівым адносінам да сябе. На аснове гэтага вопыту яна напісала кнігу па самадапамозе. Цяпер Вольга працуе псіхолагам.

Кніга «Да сябе пяшчотна» — аб прыняцці сваіх пачуццяў, жаданняў і цела, аб расстаўленні прыярытэтаў і межаў, аб стварэнні пажыўнай прасторы вакол сябе, а таксама аб экалагічным узаемадзеянні са светам і людзьмі.