Казкі вачыма падлеткаў i iх настаўнiкаў

У мастацкай галерэі «Універсітэта культуры» з 27 лістапада адкрываецца выстава «KAZKI». Ілюстрацыі да адной казкі стваралі падлеткі i iх настаўнiкі.

afisza_kazki.jpg


Гэта творчы праект навучэнцаў арт-студый “Зебрык” і “Зебра” адчыняе цікавы і разнастайны свет ілюстрацыі — ад традыцыйнай да наватарскай. Экспазіцыя запрашае гледачоў паназіраць за тым, як па-рознаму юныя аўтары ставяцца да казачнага твора і як па-рознаму яны ўяўляюць адных і тых жа дзеючых асоб.

Экспазіцыя не зусім звычайная, бо юныя мастакі і іх настаўнікі малявалі ілюстрацыі не да розных казак, а да адной і той жа, але кожны — у сваёй інтэрпрэтацыі.

Кожная з ілюстрацый дапоўнена адпаведным урыўкам тэксту, які плаўна “перацякае” з адной карціны на другую і запрашае гледачоў прачытаць і прагледзець казку ад пачатку да канца.

Мінскія арт-студый “Зебрык” і “Зебра” з’яўляюцца студыямі малявання рэпетытарскага фармату для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Мэта, да якой імкнуцца гэтыя мастацкія студыі — прадастаўляць паўнавартасную пачатковую мастацкую адукацыю ў рэпетытарскім фармаце, у мікра-групах, з максімальнай адпаведнасцю запытам кожнага вучня. «Зебрык» і «Зебра» — гэта і мастацкія школы, і творчыя майстэрні, і цэнтры творчага развіцця дзяцей адначасова. Студыі імкнуцца змяніць уяўленне людзей аб паняцці «дзіцячая творчасць», пераўтварыўшы яго ў «выяўленчае мастацтва». Сюды прыходзяць тыя, хто гатовы да большага: да большай індывідуальнасці ў навучанні, да большага камфорту, да большай свабоды ў пошуку сябе.

Наведаць выставу можна з 27 лістапада па 15 снежня

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Час працы: 11.00–19.00.

 Уваход вольны.