«Хлеб — ад прастуды, для зуба — ножка часнаку». Максім Знак за кратамі напісаў кнігу «Зэкамерон»

Палітвязень Максім Знак за кратамі напісаў кнігу «Зэкамерон»/ «The Cameron». У ёй 100 апавяданняў пра жыццё і стасункі паміж людзьмі ў зняволенні. Неўзабаве кніга выйдзе ў адным з расійскіх выдавецтваў.

756004421633247_1.jpg


У інтэрнэце даступны яе часопісны варыянт. Творы апублікаваў расійскі літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс «Знамя». Неўзабаве апавяданні выйдуць асобнай кнігай у расійскім выдавецтве «Время».

«Усяго мы сабралі пакуль сто апавяданняў. Гэта тое, што Максім змог даслаць мне і іншым людзям. Пазней будзе яшчэ адзін цыкл апавяданняў пра юрыстаў», — расказаў бацька Максіма Аляксандр Знак.

Акрамя апавяданняў, за часы зняволення адвакат паспеў напісаць таксама шэраг вершаў і фантастычную аповесць.

Максім Знак, адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, быў затрыманы 9 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд прысудзіў яго і кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву да 10 і 11 гадоў калоніі адпаведна.

Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

24 снежня Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.

З пачатку 2022 года адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 3 («Віцьба»).

Адрас для лістоў палітвязню, рэцэнзій і водгукаў на яго расказы:

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку.