Фотапленэр у Мірскім замку пачнецца ў «Ноч музеяў»

Да пачатку фотапленэру «Погляд на Мір», арганізатарам якога выступілі замкавы комплекс «Мір» і прадстаўніцтва кампаніі Samsung у Беларусі, засталося некалькі дзён. 18 мая 2013 года пройдзе першы этап з удзелам прафесійных фатографаў, 25 мая за прызы — новыя смарт-камеры Samsung — будуць змагацца ўдзельнікі аматарскага моладзевага этапа.



mir.jpg

Першы этап фотапленэру супадае з правядзеннем у Мірскім замку 18 мая міжнароднай традыцыйнай культурнай акцыі «Ноч музеяў». Апоўдні ва ўнутраным двары разгорнецца Мірскі кірмаш. Гасцей таксама чакае спектакль тэатра сярэднявечнага танца «Яварына», батлейка, нямое кіно, выступленне ўдзельнікаў музычнага праекта «Маладыя галасы». Праграма скончыцца эксклюзіўнай начной экскурсіяй па замку.

Свой удзел у этапе PRO пацвердзілі Васіль Андрэеў, Віталь Брусінскі, Валерый Вядрэнка, Mіхаіл Гарус, Яўген Грабкін, Юлія Мацкевіч, Сяргей Міхаленка, Антон Матолька, Вольга Качура, Аляксандр Кладаў, Ігар Корзун, Таццяна Ціхамірава, Сяргей Плыткевіч, Віктар Суглоб, Дзяніс Усенка, Алег Яравенка. Усім удзельнікам на час здымкі ў Мірскім замку Samsung прадставіць лінейку гібрыдных лічбавых камер NX з рознымі аб’ектывамі.

Вызначыўся і склад журы, якое назаве пераможцаў конкурснай праграмы. У яго ўвайшлі Вольга Папко — дырэктар замкавага комплексу «Мір», Ганна Шутава — PR-менеджэр прадстаўніцтва кампаніі Samsung у Беларусі, фотамастак Віталь Раковіч, кіраўнік партала Holiday.by Андрэй Барашко, дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN COM Андрэй Эзерын. Аднаго з пераможцаў конкурсу назаве журы, другога вызначыць адкрытае галасаванне, якое пройдзе на партале holiday.by.

Прыём заявак на моладзевы фотапленэр працягваецца. Запрашаюцца ўсе ахвочыя ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна, якія прайшлі конкурсны адбор. Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у конкурсе — 18 мая 2013 года. Да гэтага тэрміну неабходна выслаць па адной фатаграфіі ў жанры «Архітэктурны аб’ект», «Пейзаж», «Партрэт», а таксама дзве фатаграфіі на ўласны выбар у фармаце JPG (памер не большы за 1200×700 рх) на адрас: foto@ezerin.com.

Даведка:Смарт-камеры Samsung — фотатэхніка новага пакалення, якая ўключае ў сябе гібрыдныя лічбавыя камеры серыі NX для напаўпрафесійнай здымкі, а таксама серыю кампактных апаратаў для аматарскай здымкі. Ключавая асаблівасць смарт-камер — модуль Wi-Fi, які дазваляе наўпрост з фотаапарата размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках, перасылаць па пошце, загружаць на воблачны сервер, а таксама перапісваць фотаздымкі з камеры на смартфон.