ФІТНЕС-ШМІТНЕС: рабіцца не іншай, а проста найлепшай сабой

Вы хочаце змяніцца? Схуднець? Стаць моцным або проста адпачыць і пасмяяцца? Гэтая праграма для вас! Першае беларускае аздараўляльна-забаўляльнае шоу з элементамі буфанады, інтэрактыву і лёгкай эротыкі з паэткаю Валярынаю Куставай і музыкам Паўлам Аракелянам.



vk_1.jpg

А таксама з прафесійнымі трэнерамі, лекарамі, пластычнымі хірургамі, чэмпіёнамі свету ў розных відах спорту. І ўсё гэта — дзеля таго, каб спыніць беларускую дэпрэсію, сказаць «не!» беларускай апатыі, сказаць «так!» разумнай прыгожай нацыі, здольнай за сябе пастаяць!

Праграма будзе ісці кожную суботу а 18.30 на тэлеканале “Белсат”.

Пілотны выпуск пабачыў свет — 8 сакавіка.

АФІЦЫЙНЫ ТРЭЙЛЕР http://youtu.be/qOfLXiH7lD4
 

Іt's really hot, спадарства! Прадстаўляем першае выданне! Вам спатрэбіцца пачуццё гумару ды нататнік з асадкай!

Трэнінг №1 — http://youtu.be/fK9d1JDJs-Q

Хочаш быць моцным і здаровым?

Хочаш быць стромкай і прыўкраснай?

Хочаш есці, што заўгодна і выглядаць файна?

Мы давядзем, што гэта рэальна!

Мы давядзем, што рэжым можа быць не толькі крывавым.

А сістэму можна падладзіць пад сябе!

Глядзі “Фітнэс-шмітнэс” з Валярынай Кустава і Паўлам Аракелянам.

Яна — дзеўка-паэт-неба. Чаго яшчэ болей трэба? Амаль кадыдат кіназнаўства.  Мае тры кнігі прыватнага аўтарства. Першая — выйшла ў адзінаццаць. Цяпер — сябра трох творчых арганізацый. Прыхільніца пачуццёвага экстрыму і якасных правакацый.  Паставіла тры рэкорды ў беларускай літаратуры. У натуры. Без халтуры. Калісьці насіла шорты да сярэдзіны попы.  І мае намер зноў такія прыдбаць у буціках Еўропы. Часам бачыць свет чорна-белым, але часцей — каляровым. Імкнецца быць прыўкраснай патрыятычнай і здаровай. Ёй дваццаць з хвосцікам — нават з хвастом. Яна — вышэй за метр восемдзясят і пакуль мае больш за сто. Пры ёй 50 кіляў лішняй шыкоўнасці маецца. І яна з імі развітаецца. У яе — атрымаецца!

Ён — саксафніст, клавішнік, флейтыст, спартоўца, філолаг, сыраед, старавер, дыетолаг, спецыяліст шырокага профілю. Усе жыццё балансаваў паміж дзвюма фізічнымі формамі — тлусцячок і дрышч сапраўдны — пакуль у 22 гады не прыйшоў да спорту. Аракелян не ўпэўнены, што існуе такі тэрмін, як “мужчынская прыгажосьць”, але яму да вар’яцтва падабаецца адуваць моц унутры,  ды й звонку таксама. Перакананы, што яна заўсёды патрэбна мужчыну. Асабліва, калі граеш эксперыментальны джаз, працуеш з Лявонам Вольскім ці жывеш у Беларусі.

ВАЛЯРЫНА КУСТАВА:

Як паўстала ідэя: мы сустакаліся з Пашам на супольных выступах і я бачыла, як ён файна выглядае. І аднойчы папросту спыталася, ці не мог бы ён параіць мне трэнера. І Паша прапанаваў сам заняцца мной. Заняткі праходзілі так весела і рэгулярна, і цікава, што мы вырашылі падзяліцца сваім досведам і з іншымі. Тым больш — вынікі пачалі з’яўляцца адразу.

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН:

Фішка праграмы:  Яе можна глядзець, нат калі вы не цікавіцеся спортам. Бо перш за ўсе — гэта класнае шоў.

ВАЛЯРЫНА КУСТАВА:

Фішка праграмы: У беларускай медыйнай прасторы ўжо даўно наспела неабходнасць такога кшталту праграмы. Шматлікія апытанні, размовы, аналіз меркаванняў прывялі да высновы, што некаторыя медыя-сегменты ў нас папросту пустуюць. І ўрэшце з’явіцца праграма, у якой будуць элементы ўсяго таго, чаго так бракавала ў беларускай медыя прасторы, на беларускім тэлебачанні. Будзе інтэрактыў з гледачамі — праз сацыяльныя сеткі і супольныя жывыя акцыі, будзе шоў, разлічанае на больш шырокую, чым звычайна аўдыторыю, будзе гумар, будзе інтым, будзе крыху эротыкі і будзе шчырасць і камінаўты, будзе спорт і здаровы лад жыцця. Усё тое, чаго так не стае ў хворай і дэпрэсіўнай  беларускай рэчаіснасці. Таксама рэжысёр нашай праграмы — малады таленавіты рэжысёр Матвей Сабураў, які мае нестандарнтане крэатыўнае мысленне. Думаю, дзякуючы нашым намаганням праграма станецца сапраўды адкрыццём новай стылістыкі і новых тэмаў і спосабаў іх падачы ў беларускай медыйнай прасторы. І першыя рэакцыі гледачоў і калегаў акурат сведчаць пра гэта. Нам ужо прыходзяць дзесяткі лістоў прыват з удзячнасцямі, уражаннямі, пажаданнямі. І ў пабліку на фан-старонках нашай праграмы папросту шквал водгукаў.

Чамупраграмабудзе цікаваягледачам: па-першае, такога яшчэ не было. І праграма — унутрана чаканая. Па-другое, яна і карысная, і вясёлая. Па-трэцяе, у час прадчування вайны (як цяпер, калі яе запускаем) гледачу абавязкова патрэбна чымсьці натхняцца, матывавацца, ажыўляцца — браць сілы, энергію і бадзёрасць.  Мне здаецца, цяпер такі час. І наша праграма, з аднаго боку, дае сілы. З іншага — робіць нас  моцнымі, матывуе. А з трэцяга — проста ўздымае настрой, дух, што таксама не мала важна.

На штоакцэнт: ухіл на здаровую нацыю ў правільным настроі, што дасць магчымасць пастаяць за сябе. І выйсці з беларускай дэпрэсіі. Наша праграма, прынамсі, будзе маленькім штуршком для гэтага. Трэба намацваць розныя шляхі выйсця з цяперашняга стану застою — не толькі біць у адну кропку абавязку ў беларусаў: ты мусіш, ты павінен! А і ў — радасць, у фармаванне ўнутранай стваральнай моцы і мо ў беларускае “слабо”: ну-ну, сядзі дома, пакуль мы зробім новую Беларусь вакол сябе!

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН:

Ці можна змяніцца (схуднець-набраць-стаць мацнее — я настойваю на такой фармулёўцы, што праграма не толькі пра пахуднене і нельга скарачаць аўдыторыю толькі жадаючымі схуднець): пры дапамозе нашай праграмы можна атрымаць шмат карыснай інфармацыі, матывацыю і, што галоўнае, пазбавіцца ад страхаў ды ведаць агулам, што можна рабіць ды які шлях абраць.

ВАЛЯРЫНА КУСТАВА:

Ці сапраўды можна будзе схуднець гледачам: Так, калі прытрымлівацца парадаў па харчаванні і занятках, якія мы даем цягам праграмы і яшчэ дадатковымі інфармацыямі на сайце — то можна. Але не проста схуднець, а стаць здаровым, моцным і прыўкрасным.  Падкарэктаваць свае адметнасці да лепшага. Выжыць і жыць у Беларусі. Пачынаць яе змяняцца — з самога сябе.

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН:

Чым адрозніваецца ад іншых праграмаў: Па-першае, гэта шоў, пабудаванае на гумары і гэгах, глядзець яго будзе не толькі карысна, але весела й цікава. Па-другое — мы робім яго для вас, як для сябе, выкладаючыся на 100 адсоткаў і болей.

ВАЛЯРЫНА КУСТАВА:

Чым яна будзе адрознівацца ад тыповых фітнэс-праграмаў: гэта будзе правільны эмацыйны пасыл на здароўе і настрой, матывацыя. Не будзе проста гадзіна ззаняткаў з серыі “паўтарай за намі”, а будзе стылізацыя свядомасці, пасыл у тым, што, жывучы ў Беларусі, каб дасягнуць задуманага — трэба быць здаровым, хуткім, дынамічных, энергетычным.  Таксама мы будзем дапамагаць тым, хто хоча прывесці сябе ў добрую фізічную форму, нешта падкарэктаваць у сабе, пачаць харчавацца здарова — з усімі пытаннямі можаце звяртацца да нас старонкі праграмы ў сацыяльныя сеткі. Шчыра прызнаюся, не ўсе сюрпрызы і блокі ўвайшлі ў першы выпуск — таму чым далей, тым будзе цікавей. Таксама гледачоў чакаюць новыя рубрыкі і госці — беларускія знаныя спартоўцы і лекары, а таксама мы будзем праводзіць конкурсы і кансультацыі.

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН:

Як стаўлюся да ўчынку Валярыны здзейсніць камінаўт: З павагай. Але публічнаму чалавеку няма чаго баяцца ўвагі, таму больш за ўсе я паважаю яе працаздольнасць і мэтанакіраванасць.

ВАЛЯРЫНА КУСТАВА:

Ці не страшны такі экзбіцыяніз і чаму ты на яго пагадзілася?  Ну, так, я выдаю ўсе свае параметры ў праграме — узрост, вагу, аб'ёмы. Я думаю такая публічнасць яна матывую. Я заходжу нядаўна ў кавярню на працы: а ўсе калегі хорам «Ты што, бярэш мяса? Табе хіба можна мяса?!» Мне можна! Цяпер, калі будзе мільён чалавек нас глядзець, то нават шакаладку на вуліцы не з'ясі, запілінгуюць гледачы. Зрэшты, шакаладку мне таксама можна!

Мне цікава змяняцца. Я буду змяняцца ва ўсіх сэнсах слова — але рабіцца не іншай, а папросту больш сабой — проста найлепшай сабой. Мне пашанцавала з прапорцыямі і генэтыкай, я заўжды любіла спартовыя нагрузкі — горы, баскетбол, планаванне ў моры. Таму, я перакананая, я вытрымаю. І ўжо пад канец года — вы мяне не пазнаеце (у найлепшым сэнсе). Я планую скінуць агулам больш за… Зрэшты, наколькі планую пахуднець і як буду гэта рабіць — глядзіце ў праграме! Адно скажу — вынікі ўжо ёсць! Змяняйцеся з намі, змяняйцеся з Белсатам!)
 

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН:

Чаму вырашыў заняцца спортам так шчыльна: Заняўся амаль што прафесійна гэтым я толькі таму, што не магу ніводную справу рабіць напалову — мужчыну патрэбны выклікі, каб заставацца мужчынам, а самыя складаныя выклікі сабе самому. Калі ўзяўся за што-небудзь, то трэба стаць лепшым. Таму шмат гадоў я збіраю інфармацыю, аналізую яе, эксперыментую на сабе ды іншых, ну й трэніруюсь, што звар'яцелы. Так, у мяне няма вышэйшай трэнерскай адукацыі. Але ў мяне няма адукацыі ў музыцы таксама, і пры гэтым я зусім някепскі музыка, таму што галоўнае — гэта поўнае пагружэнне ў справу і асабісты прыклад. Да таго ж, можаце й не надта давяраць мне — мы будзем даваць вам парады ад высокарэзультатыўных і тытулаваных спартоўцаў. А калі ўжо не давяраць ім — то трэба проста паспрабаваць і даверыцца тым поспехам, якіх вы безумоўна дасягнеце з нашай дапамогай.

Спыняем беларускую дэпрэсію і насаджаем прыгажосць! Фітнес-Шмітнес з Валярынай Куставай і Паўлам Аракелянам!

Любыя свае пытанні, пажаданні і ўражанні дасылайце на старонкі праграмы ў сацыяльных сетках…

Адрас старонкі на сайце Белсата:

http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,927,fitnies-shmitnies.html

Адрасы праграмы ў сацыяльных сетках:

www.facebook.com/fintesshmitnes

http://vk.com/fitnesshmitnes