Дзіва чалавечага ператварэння з офіснай планктонiны

У літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася сустрэча з аўтарам зборніка апавяданняў "Дшежерь", які патрапіў у шот-ліст Усерасійскага літаратурнага конкурсу "НОС–2013", Кастусём Чарухiным.

Калі я збіралася на творчую сустрэчу з пісьменнікам Кастусём Чарухіным, успамінала аб вечарах паэзіі ў рэвалюцыйным Петраградзе. Тады быў голад і разруха — здавалася, каму была справа да літаратуры, да акмеістаў і сімвалістаў, да любоўных перажыванняў.

Зараз іншае: сытасць, дастатак, адносны мір, але творчыя вечары здзіўляюць гэтак жа. Якія могуць быць літаратурныя сустрэчы, калі прэс-канферэнцыя прэзідэнта Лукашэнкі, хуткія выбары, вайна на Украіне, землятрус у Непале... Які мікраскапічны маштаб падзеі — творчы вечар з прадстаўніком непатрэбнага племя пісьменнікаў, амаль такога ж экзатычнага і рэдкага віду, як нумізматы і шахматысты. Але гэта “мізэрнае” кідае цень у будучыню, менавіта па ім нашчадкі будуць ведаць нас з нашым бессэнсоўным і бязглуздым жыццём.

На сустрэчу з аўтарам у вельмі ўтульнае і светлае памяшканне — літаратурны музей Петруся Броўкі — прыйшло зусім няшмат чалавек, дзясятка паўтара.

— Гэта нічога, зараз нас яшчэ шмат, суцешыла прысутных арганізатар сустрэчы Сабіна Брыль. Вось на паэтычную сустрэчу з Някляевым прыйшоў толькі адзін чалавек. І, ведаеце, ён аднаму яму чытаў свае вершы!

Намінант прэміі Новай рускай славеснасці, аўтар зборніка апавяданняў "Дшежерь", які выйшаў у 2013 годзе і патрапіў у шот-ліст Усерасійскага літаратурнага конкурсу "НОС-2013", Кастусь Чарухiн пачаў сустрэчу сціпла:

— Тое, што я з сябе ўяўляю, месціцца ў гэтым тонкім зборніку, я не прыхільнік асобаснага падыходу да творчасці.

Сваю біяграфію ён апісаў сцісла: з дзевяці гадоў пачаткаў пісаць, але ніколі не заканчваў. У 39 гадоў, у сілу жыццёвых абставінаў, прыйшлося навучыцца заканчваць. Зборнік прапанавала выдаць піцерскае выдавецтва, натхняльнікам была былая беларуска Алена Кузьмiнок. І для піцерскага выдавецтва, і для аўтара гэты праект стаў лепшым. Хоць апавяданні ў зборнік падбіралі  "з вышыні Казанскага сабора", і шмат з таго, кажа Чараухін, што ён уключыў бы, забракавалі.

Гутарка перамяжоўвалася з аўтарскім чытаннем аповеду "Бэла, чао", які не ўвайшоў у зборнік. 

Галоўны герой, работнік аўтазапраўкі, закахаўся ў прыгожую даму, якая прыязджала запраўляцца на асабістым новым "нісане" колеру вохры. Пагоня і доўгае блуканне пад вокнамі катэджа каханай так і не падштурхнула героя на высакародныя ўчынкі і вялікія здзяйсненні. Закаханасць не перашкаджае "маленькаму чалавеку" рабіць вялікія і маленькія подласці.

У гэтым сюжэце — выяўная аўтарская барацьба з літаратурнымі штампамі: непрынята так пісаць пра каханне: не пра глыбокія эмацыйныя перажыванні, а з асэнсаваннем з'явы. Цвярозы востры погляд на закаханага героя, выразны маральны пасыл сведчыць аб тым, што перад намі вельмі мужчынская дарослая проза.

publika_logo.jpg

На сустрэчы была дзіўна камерная абстаноўка. Прысутныя слухалі, разважалі, задавалі аўтару пытанні. Пра каханне, пра мову, пра вытокі творчасці:

— Чытаць я заўсёды любіў, а патрэба пісаць узнікла як патрэба пажыць у гэтым напісаным свеце. Хоць, калі аповед ужо напісаны, адчужаешся ад яго, і ад цябе нічога не застаецца там.

anna_eva2_logo.jpg

Жонка пісьменніка Кастуся Чарухіна з дачкой Евай

Арганізатар сустрэчы баялася пытання пра мову, які магла задаць беларуская публіка беларускаму аўтару, які піша па-руску. Пра мову Кастусь сказаў так:

— Руская  мова для мяне, беларуса, як тыпавыя дарогі і тыпавыя блокі, з якіх прыпадае аднаўляць рэаліі Беларусі, касмічнай у сваёй закінутасці.

elena_logo.jpg

 Заўсёднік літаратурных салонаў Алена Генадзеўна

Упэўненая, што Канстанцін Чарухін увойдзе ў гісторыю сусветнай літаратуры. Не толькі таму, што ён добры пісьменнік і аўтар годнай кнігі. Але перш за ўсё таму, што сваім жыццём ён адкрыў шлях тысячам людзей у адчаі. Страціўшы ў аварыі абедзве рукі і нагу, каханую жанчыну, якая пакінула яго ў той цяжкі час, ён знайшоў у сабе сілы працягваць жыць, і не проста жыць, а заняцца літаратурнай творчасцю. Дзіва чалавечага ператварэння з офіснай планктонiны (выраз Кастуся) у пісьменніка, з вельмі левага радыкала ў верніка-каталіка.


І які б адчай ні авалодваў, прыклад пісьменніка не дазволіць аддаць сябе пагібель разбурэння.

Выбірацца мы будзем, трымаючыся за тваю нітку Арыядны. Дзякуй табе, Кастусь!