«Дай дарогу!» прадставіў свой новы сінгл у Мінску (фота)

Субота 3 снежня для аматараў айчыннага року была вялікая на падзеі.

daj_darohu_repablik__pavel_aksinovicz___17__logo.jpg


Лявон Вольскі прэзентаваў свой новы альбом у Вільні, а берасцейскія панкі «Дай дарогу!» у мінскім клубе «Re:public» адыгралі вялікі канцэрт у падтрымку свайго новага сінгла «Увольте!».



Пахваліцца тым, што сабраўся амаль поўны «Re:public» з беларускіх выканцаў, напэўна, апроч берасцейцаў ніхто не зможа. Музыкаў сапраўдны можна назваць каралямі сучаснай айчыннай панк-рок сцэны. На канцэрце не абыйшлося без масавага (з цэлых чэргаў!) снэнж-давінга і слэму.