Цмок, гіганцкія грыбы і панда. У Мінску адкрыўся фэст кітайскіх ліхтароў (фота, відэа)

У Цэнтральным батанічным садзе Мінска 14 лютага адбылося адкрыццё светлавога шоў «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў».

1__32_of_39__logo.jpg


Адным з галоўных аб’ектаў шоў стаў кітайскі цмок вышынёй 3 метры і даўжынёў 20 метраў. Цмок – адзін з галоўных сімвалаў кітайскай культуры.
– У Кітаі вераць, што цмок жыве ў рэках, азёрах ды марах. Рэк і азёраў у Беларусі шмат, таму мы мяркуем, што ў Беларусі яму будзе вельмі камфортна, – адзначаюць арганізатары.

1__3_of_39__logo.jpg

1__4_of_39__logo.jpg


Стваральнік праекта – кітайская кампанія Haitian Culture.

1__37_of_39__logo.jpg


Агулам шоў складаецца з больш як 25 маштабных кампазіцый, у якіх задзейнічана больш як 500 светлавых аб’ектаў.

1__24_of_39__logo.jpg


Гэта чароўнае падарожжа ў свет казкі, дзе жывуць жывёлы, птушкі, расліны ды іншыя істоты на мяжырэальнасці і фантазіі.


Убачыць гіганцкія ліхтары можна будзе да канца сакавіка.