«Белкніга» не хоча больш прадаваць «Тэорыю літаратуры ХХ стагоддзя» Таццяны Нядбай

Паэтку Таццяну Нядбай просяць тэрмінова забраць асобнікі кнігі «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя» з крам «Белкнігі».

white_twk6r.jpg

Дамова з «Белкнігай» дзейнічае да 1 студзеня 2022 года, але чакаць да гэтага часу прадстаўнікі сеткі кніжных крам не хочуць, паведамляе «Белсат».

У прыватным паведамленні Таццяне напісалі наступнае: «Татьяна Леонидовна! Заберите СРОЧНО, пожалуйста, свои книги».

photo_2021_04_08_17_43_53.jpg

Таццяна Нядбай была куратаркай перакладу на беларускую мову польскага акадэмічнага выдання Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага «Тэорыі літаратуры XX ст.», якое змяшчае найбольш поўнае апісанне ўсяго, што адбывалася ў сусветнай гуманістыцы за апошнюю сотню гадоў.