Андрэй Мялешка: «Басовішча» магло б існаваць у клубным фармаце
Андрэй Мялешка быў адным з лагістаў фэсту ў 90-х і займаўся транспартнымі пытаннямі.
“Басовішча” было месцам, дзе можна было сустрэць беларусаў з розных краін, якія ніколі б не прыехалі ў Беларусь. Фэст можна было б рабіць у новым, напрыклад, клубным фармаце:
— Я б, напрыклад, зрабіў так, каб адзін дзень фестывалю адбываўся ў Бельску, другі дзень у Гайнаўцы, — кажа Андрэй Мялешка. — Клубны фэст, які збірае па 500-700 гледачоў у нейкіх мясцовых клубах. Каб зрабіць гэты фэст вялікім і камерцыйным, то лічу, што гэта немагчыма. Ён ужо легенда, трыццаць гадоў збіраў беларусаў, але беларускім “Вудстокам” ён ніколі не быў.
Апошні 30-ы рок-фэст “Басовішча”, на думку Андрэя Мелешкі, павінен быць шматлюдным.