Ананімы ХХІ стагоддзя: наўздагон матэрыялу “Аўтар мае права”
Беларускія ананімныя аўтары XVII стагоддзя засталіся ў бязведанні праз плынь часу і брак архіўных крініцаў. Літаратары-ананімы Беларусі стагоддзя ХІХ не падпісваліся, бо не лічылі свае творы істотнымі альбо баяліся пераследу царскіх уладаў, якія не ўхвалялі развіццё літаратуры на мове “северо-западного края. Ананімнасць ХХ стагоддзя была творчым актам – замест вядомых паэтаў перад публікай магла прамаўляць яго маска – гаворка найперш пра знакамітага Ведзьмака Лысагорскага. У ХХІ стагоддзі беларуская літаратурная ананімнасць увабрала новых фарбаў.
(Фота - labadzenka.by)
Найгрубейшая праява парушэння аўтарскага права – выкарыстанне твора без згадкі імені яго стваральніка. Адзін з удзельнікаў шведска-беларускага круглага стала на тэму
“Аўтарскае права на інтэлектуальную ўласнасць – паэт Анатоль Вярцінскі, які, між іншага, будучы дэпутатам парламента ХІІ склікання браў удзел у прыняцці беларускага закона
аб аўтарскім праве ў 1996 годзе, падзяліўся з прысутнымі сваім досведам, у якім ушчамленне правоў творцы цесна пераплялося з дзяржаўнай ідэалогіяй.
“Праблема іставання твора ў сучаснай Беларусі – праблема цэнзуры. Аўтарскія правы парушаюцца у тым ліку распаўсюджаннем так званых “чорных спісаў. Я
фігурую ў гэтых спісах. І ў той жа час мае творы выкарыстоўваюць некалькі артыстаў у сваіх канцэнртных праграмах. Гэта паэзаканцэрты, тэатральныя пастаноўкі.
Сэнс “чорных спісаў не толькі ў тым, што аўтара друкуюць і зрываюць яму выступы. Нават імя аўтара забаронена згадваць у СМІ і падчас публічных выступаў: “Мне тэлефануюць
артысткі, прабачаюцца: “Чытала вашу паэму, але мне забаранілі вымаўляць са сцэны ваша імя.
Імёны зніклі і з афішаў ды анонсаў у дзяржСМІ. “Раней пісалі: канцэрт такі і такі. Прагучаць вершы Анатоля Вярцінскага. Цяпер фармулююць іначай – “прагучыць паэзія роднага
краю. А аднойчы ўвогуле сказалі такое: “На вершы... Якуба Коласа.
На пытанне, ці збіраецца ён нейкім чынам адстойваць свае правы, Анатоль Вярцінскі адказвае: “Я не магу пратэставаць. Гэта было б інфантыльна. Я не з пыхлівых. Як на мяне, хай вершы гучаць
нават без імені аўтара. Да таго ж, выканаўцы ні ў чым не вінаватыя...
Іншыя вядомыя беларускія “ананімы-фігуранты “чорных спісаў, чые творы перыядычна выкарыстоўваюць без згадкі іх аўтара – Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч,
Уладзімір Някляеў.
Прадусары дзяржканалаў загнаныя ў кут: з аднаго боку ім не дазволена выкарыстоўваць класіку сучаснай айчыннай паэзіі, хоць яна пасуе ім па фармаце, – праз грамадзянскую пазіцыю
паэтаў, якія гэтую класіку стварылі. З іншага боку, замены тым ці іншым тэкстам сярод створанага лаяльнымі рэжыму аўтарамі проста няма - праз нізкі ўзровень, які інтуітыўна распазнае нават
самы непатрабавальны слухач. Таму знойдзенае "элегантнае выйсьце" – пераводзіць аўтарскія творы ў разрад народнай творчасці. А тая, як кажа закон, аўтарскім правам
не рэгулюецца...