Алесь Дзянісаў прэзентаваў песню на вершы Алеся Чобата (аўдыё)

Вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзентуе на Tuzin.fm песню «Калі над лугам бусел праляцеў» з свайго сольнага праекту на вершы Алеся Чобата.

3820_zhamerun_240x240.jpg


Самотнік на гэтую песню папярэднічае выхаду акустычнага альбому, які Алесь Дзянісаў запісаў на словы сляпога паэта са Скідзелю. Праца над ім ужо скончана. Канцэпцыя яго вельмі простая – толькі голас і гітара. Аднак, песню «Калі над лугам бусел праляцеў» Алесь запісаў пры дапамозе музыкаў з гурту Race Of Dreamers. Дар’я Багаслова запісала тут флейту, сапелку, клавішы, варган, і бэк-вакал, а Зміцер «Трэш» Брытанаў – бубны, бас, варган і бэк-вакал. Песня была запісаная на студыі Race Of Dreamers. Майстэрынг зрабіў Андрэй «Кактус» Лабадзін (Deep Cold Ocean)
«Песня атрымалася прыгожай, шмат у чым дзякуючы аранжыроўцы Дашы і Змітра. А што да словаў Алеся Чобата да гэтай песні і да ўсіх астатніх, то тут магу адзначыць толькі, што лічу гэта геніяльнай паэзіяй. Канкрэтна ў гэтым вершы я адчуў прадчуванне вайны…», – зазначыў Алесь з нагоды прэзентацыі песні на Tuzin.fm. Усяго для альбому на вершы Чобата запісаныя 24 творы.  «Калі над лугам бусел праляцеў» будзе прысутнічаць на дыску двойчы – у акустычным варыянце і ў гэтай версіі.


tuzin.fm