У Мінску можна будзе ўбачыць пясчаныя скульптуры расійскіх і польскіх майстроў (фота)
Гасцей фестывалю чакае ўнікальная магчымасць: на свае вочы ўбачыць, як ствараюцца пясочныя шэдэўры, задаць пытанні скульптарам і даведацца пра іх сакрэты.


Урачыстае адкрыццё першага Міжнароднага Фестывалю пясчаных скульптур адбудзецца 16 траўня, тут пройдзе маштабная святочная праграма з музыкай, конкурсамі і светлавым шоў. Усе скульптуры будуць падсвечвацца рознакаляровымі светладыёднымі пражэктарамі.


Пакуль над сваімі будынкамі працуюць расійскія майстры з розных гарадоў. На днях чакаецца прыезд польскіх скульптараў, якія таксама прымуць удзел ва ўзвядзенні канструкцый.


Для будаўніцтва ўсіх скульптур, на тэрыторыю фестывалю прывезена каля 500 кубічных метраў спецыяльнага кар'ернага пяску — гэта 36 будаўнічых самазвалаў. На стварэнне 16 скульптур сыдзе 14 дзён, а ўзводзіць гэтыя шэдэўры будуць восем лепшых майстроў з Расіі. Гэта ўдзельнікі і пераможцы найбуйнейшых міжнародных фестываляў па пясчаных скульптурах: Арцём Карамышаў, Мацвей Ваваеў, Юрый Заікін, Андрэй Какорын, Мікалай Какорын, Аляксандр Скарэднаў, Аляксей Самолаў, Руслан Арсланбаеў.


На тэрыторыі, плошчай 1000 квадратных метраў абыграюць тэматыку выспы Вялікадня, Атлантыды, праваслаўя, космасу, казак, культуры Афрыкі і Арабскага Усходу, а таксама герояў мультфільма «Маша і мядзведзь». Цэнтральнай скульптурай стане чатырохметровы манумент да 70-й гадавіны Перамогі.


Аказваецца, дажджы скульптурам не страшныя. З дапамогай клею ПВА канструкцыя з пяску, з даданнем гліны, будзе стаяць доўгі час. Разбурацца такія збудаванні могуць толькі пасля марозу.

У дзень афіцыйнага адкрыцця гасцей фестывалю чакае святочная праграма: пясочнае шоу, музыка, прысмакі, пясочніца для дзяцей з кінестатычным пяском, які не прыстае да рук і не пэцкаецца.

Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі для наведвальнікаў live-шоў ад стваральнікаў пясочных скульптур.
Працаваць выстава скульптур будзе з 10.00 да 22.00 да 30 жніўня. Кошт квітка для дарослых — 60.000 бел. руб. для дарослых, а для дзяцей да шасці гадоў, студэнтаў і пенсіянераў — 45.000. Бясплатна наведаць выставу змогуць дзеці да трох гадоў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды першай і другой групы.
Паводле telegraf.by