Журналіст «Прэсбола» Сяргей Шчурко на волі (фотафакт)
Сёння з ізалятара ў Жодзіна пасля 15 сутак арышту выйшаў Сяргей Шчурко — адзін з самых вядомых беларускіх спартыўных
журналістаў. Ён таксама займаецца арганізацыяй дабрачынных праектаў з
удзелам зорак беларускага спорту.
Яго сустрэлі калегі і сябры.
Нагадаем, Сяргей быў затрыманы 14 верасня. Шчурко перастаў выходзіць на сувязь пасля 13.00, паведаміўшы, што да яго
для гутаркі едуць супрацоўнікі міліцыі. Пазней стала вядома, што
Сяргей — на Акрэсціна.
Шмат хто
лічыў, што затрыманне Шчурко — гэта помста міністра спорту, які не
дараваў журналісту за адкрытую грамадзянскую пазіцыю, падтрымку
пратэстаў і беларускіх спартоўцаў, што здолелі выказаць сваю пазіцыю.
Таксама Сяргей не аднаразова крытыкаваў пазіцыю міністэрства і асабіста міністра на сваёй старонцы ў фэйсбуку.