Затрыманыя валанцёры «Страны для жизни» знаходзяцца ў інфармацыйнай блакадзе
Валанцёрам фонду «Страна для жизни» не перадаюць лісты. Ад іх таксама не даходзіць карэспандэнцыя, паведамляе «Вясна».
Валанцёраў Таццяну Астроўскую, Антона Сташэўскага і Юлію
Сырых ужо больш за 4 месяцы трымаюць за кратамі ў СІЗА на Валадарскага. Іх
затрымалі 9 ліпеня падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад
радыкальна настроеных асоб». І абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці
экстрэмісцкага фармавання» за тое, што яны збіралі прадукты і фармавалі
перадачы для палітвязняў.
Па стане на 16 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 862 чалавекі.