Затрыманыя дырэктар і супрацоўнікі культурнага цэнтра «Корпус»
Затрыманых вінавацяць у вырабе, захоўванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

2 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі ў культцэнтры «Корпус» яго дырэктара, арт-мэнеджара і дыджэя Аляксандра Багданава («Папу Бо»), сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэз Лізавету Неўмяржыцкую, паведамляе by_culture.
У Аляксандра Багданава пры ператрусе быў канфіскаваны дыджэйскі пульт. 3 верасня адбыўся суд, затрыманых вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Справа накіраваная на дапрацоўку. Фігуранты справы знаходзяцца на Акрэсціна.
Паводле «Салідарнасці»