Затрыманаму жыхару Мінска міліцыянты прапанавалі самому выбраць артыкул, па якім яго будуць судзіць
Праваабаронцам стала вядома, што ўчора суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў 13 сутак арышту па арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства») затрыманаму 4 лютага Максіму Мацулевічу.
У РУУСе яму прапанавалі выбраць артыкул самому, бо падчас ператрусу, акрамя двух бранзалетаў і фота на фоне БЧБ-сцяга, сілавікі больш нічога не знайшлі.