Затрыманаму за вянок каля дома міліцыянта мужчыну з інваліднасцю прысудзілі калонію
40-гадовы палітвязень Андрэй Рунцо атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і арт. 389 («Пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля») Крымінальнага кодэкса, піша reform.by.
Справа палітвязня разглядалася ўчора ў судзе Дзяржынска і Дзяржынскага раёна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Працэс вёў суддзя Раман Крыловіч, дзяржабвінавачанне прадстаўляў намеснік пракурора Дзяржынскага раёна Аляксандр Кардзіс.
Канчатковы тэрмін вынесены шляхам частковага складання пакаранняў: 1,5 года — паводле арт. 364 КК і два гады — паводле арт.
Акрамя таго, Рунцо абавязаны выплаціць 1,5 тысячы рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта Калкоўскага, 16,48 рублёў працэсуальных выдаткаў і 87 рублёў дзяржпошліны.
Першапачаткова Андрэя затрымалі ў рамках ч. 2 арт. 339 КК 1 ліпеня за тое, што ён прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок. Рэчавымі доказамі ў справе былі два рытуальныя кошыкі, якія суддзя абавязаў знішчыць.
Андрэй Рунцо — грузчык, бацька дваіх дзяцей, ён мае інваліднасць трэцяй групы. У апошнім слове ён папрасіў прабачэння перад пацярпелым, судом і прысутнымі ў зале людзьмі і папрасіў не караць яго строга.