Затрымалі жонку Змітра Вайцюшкевіча Галіну Казіміроўскую

Учора ўвечары стала вядома пра затрыманне Галіны Казіміроўскай, кіраўніцы хора «Concordia», жонкі Змітра Вайцюшкевіча.

123234862_123682689513564_9000225446675912082_o.jpg

Невядомыя ў цывільным прыехалі на бусе і арыштавалі Галіну наўпрост на працы, паведамляецца на старонцы Belarusian Culture Solidarity Foundation у фэйсбуку.
Зараз яна знаходзіцца на Акрэсціна. Дома ў яе засталіся непаўнагадовыя дзеці.
Галіна Казіміроўская ўдзельнічала ў выданні зборніка «Годныя песні», куды ўвайшлі найлепшыя нацыянальныя музычныя творы і ноты да іх.