Жанчыны выказваюць пратэст п’яным мужчынам
Гродзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў фотапраект «Жаночае НЕ алкагалізму».
Да дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, што адзначаецца 3 кастрычніка, гродзенскі фатограф зрабіў 6 здымкаў, на якіх паказаны свет вачыма п’янага мужчыны.
Кажа Ян Хведчын распавёў пра праект "Радыё Рацыя":
— Мэта акцыі — паказаць, што не заўсёды маюць рацыю калі выпіваюць і думаюць, што яны з’яўляюцца брутальнымі і прывабнымі для жанчын. У гэтым фотапраекце на 6 фотаздымках былі паказаныя найбольш частыя сітуацыі, што здараюцца ва ўзаемаадносінах мужчын і жанчын, а дзяўчыны сыгралі іх на фотаздымках. А пад здымкамі прыведзены рэальныя каментары, узятыя з сацыяльных сетак.
Перад правядзеннем праекту фатограф ананімна апытаў больш за сто дзяўчат, наконт таго як яны ўспрымаюць п′яныя паводзіны мужчын.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ад алкаголю за 2015 год памерлі больш за 1,3 тысячы чалавек.