Жанчыны ў белым і з кветкамі — зноў на вуліцах Мінска
Сёння раніцай смелыя беларускі выйшлі на вуліцы з кветкамі. Так яны адзначылі гадавіну першага жаночага ланцуга салідарнасці на Камароўскім рынку ў Мінску, паведамляе euroradio.

Роўна год таму, 12 жніўня 2020-га, блізу 20 жанчын у белым выйшлі да Камароўкі з кветкамі ў руках. Гэта быў бязмежна смелы ўчынак, бо краіна тады была пагружаная ў гвалт. Сілавікі хапалі пратэстоўцаў на вуліцах, выцягвалі з машын, катавалі ў ізалятарах.


Неўзабаве да жанчын з Камароўкі далучыліся пратэстоўцы па ўсёй Беларусі. Ланцугі салідарнасці выстройваліся на вуліцах беларускіх гарадоў увесь жнівень 2020-га.